Сцяг Пятніца, 29 сакавіка 2024
Усе навіны
Усе навіны
Грамадства
09 лютага 2017, 10:47

У Мінску стартавала акцыя "За любімую Беларусь!"

9 лютага, Мінск /Аляксандр Жыбуль - БЕЛТА/. Урачыстае адкрыццё ўсебеларускай акцыі "За любімую Беларусь" адбылося 8 лютага ў Рэспубліканскім доме моладзі ў Мінску, перадае карэспандэнт БЕЛТА.

"Я рады вітаць усіх: людзей культуры, спорту, дзяржаўных служачых, моладзь. Тых, хто сваімі добрымі справамі, розумам і прафесіяналізмам робіць нашу краіну яшчэ лепшай. Праект толькі стартуе, а ў мяне ўжо ёсць упэўненасць, што ўсё намечанае здзейсніцца. Таму што ў людзей, якія старанна працуюць на карысць краіны, заўсёды ўсё павінна атрымлівацца. Наша моладзь бярэ з вас прыклад, для многіх вы з'яўляецеся кумірамі. Важным складнікам праекта стала "Карта добрых спраў". Мне вельмі хацелася б, каб гэта карта была запоўнена як мага больш", - адзначыў першы сакратар ЦК ГА "Беларускі рэспубліканскі саюз моладзі" Андрэй Белякоў.

У рамках праекта ў многіх рэгіёнах Беларусі з'явяцца "Карты добрых спраў", якія на працягу года будуць запаўняцца добрымі ўчынкамі. Таксама на картах будуць размяшчацца адрасы для аказання дапамогі (пажылым людзям, шматдзетным сем'ям, па добраўпарадкаванні тэрыторый і інш.). З гісторыямі карт можна будзе азнаёміцца ў адкрытым доступе на інтэрнэт-рэсурсах БРСМ.

У час акцыі адбудуцца марафоны добрых спраў, дабрачынныя эстафеты, працоўныя дэсанты, маладзёжныя форумы, флэшмобы, круглыя сталы, семінары, віктарыны, творчыя конкурсы, канферэнцыі, сустрэчы, дыялогі пакаленняў, мітынгі ля помнікаў і мемарыялаў воінскай славы, канцэртныя праграмы, творчыя фестывалі. Мерапрыемствы акцыі будуць прысвечаны Дню Дзяржаўнага герба і Дзяржаўнага сцяга Рэспублікі Беларусь, Дню Незалежнасці, а таксама розным знакавым падзеям асобных рэгіёнаў, папулярным у маладзёжным асяроддзі святам (Дзень моладзі, Дзень студэнта).-0-

Фота Аляксандра Дзідзевіча

Падпісвайцеся на нас у
Twitter
Топ-навіны
Свежыя навіны Беларусі