Сцяг Пятніца, 29 сакавіка 2024
Усе навіны
Усе навіны
Грамадства
18 студзеня 2017, 14:03

У Мінску не бачаць неабходнасці павялічыць пеню за пратэрмінаваную аплату ЖКП

18 студзеня, Мінск /Кар. БЕЛТА/. ДА "Мінская гарадская жыллёвая гаспадарка" не бачыць неабходнасці павялічваць памер пені за пратэрмінаваную аплату жыллёва-камунальных паслуг, паведаміў сёння журналістам генеральны дырэктар аб'яднання Віталь Смірноў у прэс-цэнтры БЕЛТА.

"Устаноўленая на сённяшні дзень пеня высокая - за забыўчывасць людзі плацяць. Пакуль няма неабходнасці штосьці мяняць. На заканадаўчым узроўні распісаны ўсе правы і абавязкі, што павінен рабіць плацельшчык, юрыст жыллёва-эксплуатацыйнай арганізацыі, як мы павінны павідаміць, калі падаць у суд", - растлумачыў Віталь Смірноў.

Паводле яго слоў, узровень запазычанасці мінчан за жыллёва-камунальныя паслугі складае амаль 3 працэнты і не мяняецца ўжо некалькі гадоў. Апошнімі мерамі, што прымяняюцца ў адносінах да злосных неплацельшчыкаў, з'яўляюцца абмежаванне ў прадастаўленні жыллёва-камунальных паслуг і высяленне.-0-

Падпісвайцеся на нас у
Twitter
Топ-навіны
Свежыя навіны Беларусі