Сцяг Пятніца, 19 красавіка 2024
Усе навіны
Усе навіны
Грамадства
28 верасня 2016, 13:15

У Мінску да канца тыдня ацяпленне ўключаць не будуць

28 верасня, Мінск /Кар. БЕЛТА/. У Мінску да канца бягучага тыдня ацяпленне ўключаць не будуць зыходзячы са спрыяльнага прагнозу надвор'я. Аб гэтым паведаміў на прэс-канферэнцыі начальнік аддзела энергетыкі ўпраўлення гарадской гаспадаркі і энергетыкі Мінгарвыканкама Дзмітрый Плашкоў, перадае карэспандэнт БЕЛТА.

Да пытання аб пачатку ацяпляльнага сезона Мінгарвыканкам вернецца на наступным тыдні.

Уключэнне сістэм ацяплення праводзіцца ў сталіцы паэтапна. На першым этапе - калі сярэдняя тэмпература паветра за 5 сутак запар складае плюс 10 градусаў і менш - цяпло пачне паступаць у школы і дзіцячыя сады, бальніцы, іншыя медыцынскія і сацыяльныя ўстановы Мінска. На другім этапе - пры сярэдняй тэмпературы плюс 8 градусаў і меншай на працягу 5 сутак - да ацяплення падключаюць жылыя дамы, гасцініцы, інтэрнаты. Трэці этап - падключэнне да цяпла адміністрацыйных будынкаў, вытворчых памяшканняў, яно праводзіцца пасля таго, як завершыцца ўключэнне сістэм ацяплення ў жылым сектары.-0-

Падпісвайцеся на нас у
Twitter
Топ-навіны
Свежыя навіны Беларусі