Сцяг Чацвер, 28 сакавіка 2024
Усе навіны
Усе навіны
Грамадства
25 жніўня 2016, 16:24

У Мінску да 2020 года плануецца пабудаваць 10 школ і 14 дзіцячых садоў

25 жніўня, Мінск /Кар. БЕЛТА/. У Мінску да 2020 года плануецца пабудаваць 10 школ і 14 дзіцячых садоў, паведаміў старшыня камітэта па адукацыі Мінгарвыканкама Міхаіл Мірончык сёння на жнівеньскай канферэнцыі педагагічных работнікаў устаноў адукацыі Мінска "Сталічная адукацыя. Стратэгія развіцця", перадае карэспандэнт БЕЛТА.

"У адпаведнасці з планамі будаўніцтва ўстаноў адукацыі да 2020 года плануецца пабудаваць у новых мікрараёнах 10 школ і 14 дашкольных устаноў", - сказаў Міхаіл Мірончык, дадаўшы, што цяпер у сталіцы ўзводзяць 1 школу і 4 дзіцячыя сады. Разам з тым праблемы забяспечанасці месцамі ў дашкольных установах горада застаюцца, канстатаваў кіраўнік профільнага камітэта мэрыі.

Ён лічыць неабходным ажыццявіць разумную аптымізацыю адукацыйнай прасторы дзеючых устаноў адукацыі з мэтай паляпшэння ўмоў для арганізацыі навучальна-выхаваўчага працэсу. Значным рэсурсам павінна стаць аднаўленне і абнаўленне існуючага фонду будынкаў у адпаведнасці з сучаснымі патрабаваннямі. Размова ідзе аб капітальным рамонце і рэканструкцыі. Цяпер у Мінску маюць патрэбу ў капрамонце кожны пяты будынак устаноў дашкольнай адукацыі і кожны чацвёрты агульнай сярэдняй і дадактовай адукацыі. "Зразумела, што стварыць там сучасную адукацыйную інфраструктуру няпроста. У сувязі з гэтым актыўна і паслядоўна праводзіцца аптымізацыя сеткі", - сказаў Міхаіл Мірончык.

У форуме прынялі ўдзел намеснік прэм'ер-міністра Наталля Качанава, памочнік Прэзідэнта - галоўны інспектар па горадзе Мінску Аляксандр Якабсон, міністр адукацыі Міхаіл Жураўкоў, старшыня Мінгарвыканкама Андрэй Шорац.-0-

Падпісвайцеся на нас у
Twitter
Топ-навіны
Свежыя навіны Беларусі