Сцяг Пятніца, 29 сакавіка 2024
Усе навіны
Усе навіны
Грамадства
27 мая 2016, 18:55

У Мінску абмяжуюць рух у раёне скрыжавання прасп.Незалежнасці і вул.Макаёнка ў ноч на 31 мая

27 мая, Мінск /Кар. БЕЛТА/. Рух усіх відаў транспартных сродкаў будзе абмежаваны ў раёне скрыжавання прасп.Незалежнасці і вул.Макаёнка ў Мінску ў ноч на 31 мая, паведамілі БЕЛТА ў прэс-службе УДАІ ГУУС Мінгарвыканкама.

Праезд забароняць з 00.00 да 01.30 31 мая ва ўсіх напрамках ад скрыжавання праспекта Незалежнасці з вуліцай Макаёнка з-за следчага эксперымента. Участкі дарогі будуць перакрывацца часткова па меры правядзення дзеянняў. Дзяржаўтаінспекцыя раіць вадзіцелям загадзя прадумваць маршрут руху з улікам гэтай інфармацыі.

Акрамя таго, у ДАІ адзначылі, што ў перыяд спецыяльнага комплекснага мерапрыемства "Увага - дзеці!" (з 25 мая па 5 чэрвеня) аўтамабілісты павінны быць асабліва ўважлівымі на дарозе і ў светлы час сутак рухацца з уключаным блізкім святлом фар.-0-

Падпісвайцеся на нас у
Twitter
Топ-навіны
Свежыя навіны Беларусі