Сцяг Чацвер, 28 сакавіка 2024
Усе навіны
Усе навіны
Грамадства
27 снежня 2017, 09:00

У мінскім метро з 27 снежня павялічваецца час стаянкі апошняга начнога поезда на перасадачнай станцыі

27 снежня, Мінск /Кар. БЕЛТА/. Час стаянкі апошніх паяздоў на перасадачным вузле мінскага метро "Кастрычніцкая" - "Купалаўская" з 27 снежня павялічваецца, паведамілі БЕЛТА ў метрапалітэне.

"Такое рашэнне прынята па выніках маніторынгу графіка руху электрычак і начнога пасажырапатоку. У пасажыраў для перасадкі з адной лініі на іншую будзе 3 мінуты", - адзначылі на прадпрыемстве.

Адпаведна зменіцца і графік руху апошніх паяздоў па астатніх станцыях метрапалітэна.-0-

Падпісвайцеся на нас у
Twitter
Топ-навіны
Свежыя навіны Беларусі