Сцяг Аўторак, 23 красавіка 2024
Усе навіны
Усе навіны
Грамадства
26 ліпеня 2017, 14:42

У Мінскай вобласці засталося аднавіць электразабеспячэнне ў 4 населеных пунктах

26 ліпеня, Мінск /Кар. БЕЛТА/. Электразабеспячэнне пацярпелых ад непагоды населеных пунктаў практычна адноўлена, паведаміў карэспандэнту БЕЛТА начальнік інфармацыйна-аналітычнага аддзела ДВА "Белэнерга" Аляксандр Малькоў.

"Электразабеспячэнне тых населеных пунктаў, што пацярпелі ад непагоды, практычна адноўлена. Работы вядуцца толькі ў Мінскай вобласці - у 4 населеных пунктах. Забеспячэнне іх электраэнергіяй будзе наладжана ў бліжэйшы час - на працягу адной-дзвюх гадзін", - праінфармаваў Аляксандр Малькоў.

Як паведамлялася, за мінулыя суткі перыядычна парушалася электразабеспячэнне 283 населеных пунктаў. Адключэнні аператыўна ліквідаваліся аварыйнымі брыгадамі.-0-

Падпісвайцеся на нас у
Twitter
Топ-навіны
Свежыя навіны Беларусі