Сцяг Пятніца, 29 сакавіка 2024
Усе навіны
Усе навіны
Грамадства
30 мая 2016, 15:09

У гродзенскай школе на ўрачыстай лінейцы здымалі кіно

30 мая, Гродна /Кар. БЕЛТА/. У адной з гродзенскіх школ на ўрачыстай лінейцы здымалі кіно. Такім незвычайным чынам вырашылі адзначыць апошні званок у СШ нумар 38 горада, перадае карэспандэнт БЕЛТА.

Замест звычайных вядучых правесці навучальны год да дзяцей выйшлі "рэжысёр" і яго "асістэнтка", якія здымалі фільм пра школьнае жыццё. На галоўныя ролі запрасілі выпускнікоў, у аснове сцэнарыя - рэальныя падзеі. На здымкі зазірнула і запрошаная зорка - галоўны герой фільма "Іван Васільевіч мяняе прафесію".

Творчыя лінейкі з нестандартным і насычаным сцэнарыем у Гродзенскай вобласці сталі асаблівасцю бягучага года. У праграмах "апошняга званка" шмат артыстычных нумароў, выставак і прэзентацый, дэманстрацый творчых дасягненняў дзяцей, што павінна нагадаць аб правядзенні Года культуры. Праз прызму культуры і мастацтва на лінейках успамінаюць аб важных момантах года, выказваюць пажаданні выпускнікам і іх бацькам.

На лінейкі ў школы па традыцыі запрошаны прадстаўнікі ўлады, ветэраны, вядомыя выпускнікі, родныя і блізкія вучняў.

Урачыстыя мерапрыемствы, прысвечаныя заканчэнню навучальнага года, праходзяць сёння ў большасці школ Гродзенскай вобласці. Толькі ў буйных гімназіях і ліцэях абласнога цэнтра вучні з 1 па 8 клас пачуюць апошні званок 31 мая. Заўтра ўсе дзеці зноў сустрэнуцца з аднакласнікамі, аднак замест заняткаў у апошні навучальны дзень года для іх правядуць пазакласныя мерапрыемствы, экскурсіі, кансультацыі перад экзаменамі для выпускнікоў 9 і 11 класаў. Ужо з 1 чэрвеня пачнецца падагульняючая атэстацыя за курс базавай і сярэдняй школы.

Усяго апошні школьны званок 30 і 31 мая апавясціць аб заканчэнні навучальнага года 109 тыс. вучняў Гродзенскай вобласці, з іх каля 12,7 тыс. заканчваюць 11 класы, 10,5 тыс. - 9 класы школ, ліцэяў і гімназій. Усяго ў Гродзенскай вобласці ў 2015/2016 навучальным годзе працавала 350 устаноў адукацыі, уключаючы 257 сярэдніх школ, 31 гімназію, 3 ліцэі і 1 кадэцкае вучылішча, пачатковыя і базавыя школы.-0-

Падпісвайцеся на нас у
Twitter
Топ-навіны
Свежыя навіны Беларусі