Сцяг Пятніца, 29 сакавіка 2024
Усе навіны
Усе навіны
Грамадства
21 лютага 2018, 15:21

У Год малой радзімы ў Беларусі павінен быць наведзены ідэальны парадак - Качанава

21 лютага, Мінск /Кар. БЕЛТА/. У Год малой радзімы ў Беларусі павінен быць наведзены ідэальны парадак. Аб гэтым заявіла кіраўнік Адміністрацыі Прэзідэнта Наталля Качанава сёння на сустрэчы з працоўным калектывам УП "Белкаапзнешгандаль Белкаапсаюза", перадае карэспандэнт БЕЛТА.

"Словы "малая радзіма" вымаўляюцца з асаблівай цеплынёй у душы. Гэта месца, дзе чалавек нарадзіўся, жыў і рос, прайшоў сваё станаўленне. На 2018 год для ўсіх нас дакладна вызначаны задачы. Мы павінны навесці ідэальны парадак у нашай краіне. Павінны быць фасады прыгожыя, тэрыторыі прыбраны. Пастаўлены шэраг іншых задач, у тым ліку па здачы аб'ектаў незавершанага будаўніцтва, у тым ліку ў Мінску. На працягу 2018 года мы павінны зрабіць нашу краіну яшчэ больш прыгожай і добраўпарадкаванай, усё залежыць ад нас", - сказала Наталля Качанава.

Яна падкрэсліла, што самая вялікая каштоўнасць Беларусі - гэта яе жыхары. У час сустрэчы з работнікамі прадпрыемства Наталля Качанава расказала аб рэалізацыі асноўных напрамкаў палітыкі дзяржавы - садзейнічанні занятасці насельніцтва, заработнай плаце, будаўніцтве жылля, ахове здароўя, дэмаграфічнай бяспецы і інш. "Прэзідэнт паставіў тры сур'ёзныя задачы, якія датычацца эканамічнай сітуацыі ў краіне і над вырашэннем якіх урад і кожны кіраўнік ведамства, прадпрыемства павінны працаваць. Гэта цэны, занятасць і заработная плата. Актуальнасць гэтых задач не зніжана і ў 2018 годзе", - адзначыла Наталля Качанава.

Кіраўнік Адміністрацыі Прэзідэнта наведала аптова-лагістычны цэнтр прадпрыемства, які выконвае функцыі арганізаванай пастаўкі тавараў крытычнага імпарту ў гандлёвую сетку "Белкаапсаюза", што складаецца з больш як 8 тыс. магазінаў і 700 аўтакрам. Яна таксама азнаёмілася з работай цэха па вытворчасці вырабаў з натуральнага футра.

"Белкаапзнешгандаль Белкаапсаюза" з красавіка 2014 года з'яўляецца асноўным аптовым прадпрыемствам Беларускага рэспубліканскага саюза спажывецкіх таварыстваў. Дзейнасць кампаніі накіравана на экспарт-імпарт тавараў, аптовы і рознічны гандаль, грузаперавозкі, грамадскае харчаванне, а таксама вытворчасць і рэалізацыю вырабаў з футра.-0-

Падпісвайцеся на нас у
Twitter
Топ-навіны
Свежыя навіны Беларусі