Сцяг Аўторак, 16 красавіка 2024
Усе навіны
Усе навіны
Грамадства
17 жніўня 2017, 12:41

У другой палавіне дня 17 жніўня чакаюцца навальніцы, аб'яўлены аранжавы ўзровень небяспекі

17 жніўня, Мінск /Кар. БЕЛТА/. Аранжавы ўзровень небяспекі аб'яўлены ў другой палавіне дня 17 жніўня з-за навальніц, паведаміў карэспандэнту БЕЛТА начальнік службы гідраметэаралагічных прагнозаў Рэспубліканскага цэнтра па гідраметэаралогіі, кантролі радыеактыўнага забруджвання і маніторынгу навакольнага асяроддзя Мінпрыроды Дзмітрый Рабаў.

"Сёння ў перыяд з 12.00 да 18.00 на большай частцы тэрыторыі Мінскай, Віцебскай, Брэсцкай і па заходняй частцы Гомельскай і Магілёўскай абласцей чакаюцца навальніцы. Пры навальніцах месцамі магчымы моцныя ліўні, шквалістае ўзмацненне ветру парывамі да 15-20 м/с, у некаторых раёнах град. Неспрыяльныя з'явы захаваюцца да 21-23 гадзін", - сказаў Дзмітрый Рабаў.

У Беларусі 17 жніўня, тэмпература паветра днём будзе 23-29 градусаў, па поўдні - да плюс 30-31.-0-

Падпісвайцеся на нас у
Twitter
Топ-навіны
Свежыя навіны Беларусі