Сцяг Чацвер, 18 красавіка 2024
Усе навіны
Усе навіны
Грамадства
12 красавіка 2018, 09:25

У Беларусі з'явіліся першыя падатковыя кансультанты

12 красавіка, Мінск /Кар. БЕЛТА/. У Беларусі з'явіліся першыя падатковыя кансультанты, паведамляе БЕЛТА са спасылкай на сайт Міністэрства па падатках і зборах.

Першы кваліфікацыйны экзамен у фізічных асоб, якія прэтэндуюць на атрыманне кваліфікацыйнага атэстата падатковага кансультанта, прайшоў 9-10 красавіка. Атэстат падатковага кансультанта атрымаюць 7 фізічных асоб, якія паспяхова здалі кваліфікацыйны экзамен.

Пералік падатковых кансультантаў размешчаны ў адкрытым доступе на сайце Міністэрства па падатках і зборах.

Як паведамлялася, указ нумар 338 "Аб падатковым кансультаванні" ўступіў у сілу 24 снежня 2017 года. Дакумент укараняе ў краіне прафесійны інстытут пасрэднікаў паміж бізнесам і падатковымі органамі. Яго прымяненне дае магчымасць засцерагчы бізнес ад памылак і парушэнняў падатковага заканадаўства, знізіць карупцыйныя рызыкі ў сферы падаткаабкладання. Інстытут падатковых кансультантаў ствараецца ў Беларусі з улікам станоўчага замежнага вопыту. Працаваць на пасадзе падатковага кансультанта спецыяліст зможа пасля здачы кваліфікацыйнага экзамену ў МПЗ і атрымання атэстата.-0-

Падпісвайцеся на нас у
Twitter
Топ-навіны
Свежыя навіны Беларусі