Сцяг Субота, 20 красавіка 2024
Усе навіны
Усе навіны
Грамадства
30 сакавіка 2017, 09:08

У Беларусі зацверджаны тэрміны правядзення ўступнай кампаніі ў ВНУ ў 2017 годзе

30 сакавіка, Мінск /Кар. БЕЛТА/. Міністэрства адукацыі Беларусі зацвердзіла тэрміны правядзення ўступнай кампаніі для атрымання вышэйшай адукацыі першай ступені ў 2017 годзе. Гэта прадугледжана пастановай міністэрства нумар 17 ад 9 сакавіка 2017 года, паведамляе БЕЛТА са спасылкай на Нацыянальны цэнтр прававой інфармацыі Беларусі.

Прыём дакументаў у ВНУ для атрымання вышэйшай адукацыі за кошт бюджэту і на платнай аснове прадугледжаны з 12 па 17 ліпеня. Установы вышэйшай адукацыі (УВА) сельскагаспадарчага профілю прымаць дакументы на завочную форму будуць з 15 лістапада па 5 снежня.

Ад грамадзян, якія выказалі жаданне паступіць у ВНУ на платнай аснове і не будуць здаваць уступныя іспыты непасрэдна ва УВА, дакументы прымаюцца ў наступныя тэрміны: у Акадэміі МУС, Магілёўскім інстытуце МУС, Універсітэце грамадзянскай абароны МНС - з 12 па 31 ліпеня; у Беларускай дзяржаўнай акадэміі мастацтваў, Беларускай дзяржаўнай акадэміі музыкі, Беларускім дзяржаўным універсітэце культуры і мастацтваў - з 12 ліпеня па 2 жніўня; у іншых УВА - з 12 ліпеня па 4 жніўня.

Выпускнікі профільных класаў педагагічнай накіраванасці, якія паступаюць на педспецыяльнасці, могуць падаць дакументы з 12 па 14 ліпеня.

З 18 ліпеня пачынаюцца ўступныя іспыты, што праводзяцца непасрэдна ва ўстановах адукацыі. Па 21 ліпеня такія іспыты пройдуць у Акадэміі МУС, Магілёўскім інстытуце МУС, Універсітэце грамадзянскай абароны МНС; па 26 ліпеня - у Беларускай дзяржаўнай акадэміі мастацтваў, Беларускай дзяржаўнай акадэміі музыкі, Беларускім дзяржаўным універсітэце культуры і мастацтваў; па 24 ліпеня - у іншых УВА. Уступныя іспыты ва УВА сельгаспрофілю пройдуць з 18 па 25 ліпеня (вочная форма) і з 6 па 15 снежня (завочная форма).

Пастановай таксама вызначаны тэрміны залічэння абітурыентаў і дадатковага набору ў дзяржаўныя ўстановы вышэйшай адукацыі на месцы, вызначаныя кантрольнымі лічбамі прыёму, якія засталіся вакантнымі пасля залічэння абітурыентаў. Акрамя таго, устаноўлены тэрміны ўступнай кампаніі для замежных грамадзян і асоб без грамадзянства, а таксама для грамадзян Украіны і асоб без грамадзянства, якія пражывалі (як правіла, не менш за год) на тэрыторыі Данецкай і Луганскай абласцей Украіны і прыбылі ў Беларусь для атрымання дазволаў на часовае або пастаяннае пражыванне.

Пастанова ўступае ў сілу пасля яе афіцыйнага апублікавання.-0-

Падпісвайцеся на нас у
Twitter
Топ-навіны
Свежыя навіны Беларусі