Мабільная версія
ДЗЯРЖОРГАНЫ
Апошнія навіны
Усе навіны

У Беларусі зацверджаны механізм вызначэння тэрыторый з напружанай сітуацыяй на рынку працы

Грамадства 23.02.2018 | 17:49
Фота з архіва
Фота з архіва

23 лютага, Мінск /Кар. БЕЛТА/. Урадам вызначаны механізм аднясення раёнаў і гарадоў абласнога падпарадкавання да тэрыторый з напружанай сітуацыяй на рынку працы. Гэта прадугледжана пастановай Савета Міністраў ад 22 лютага 2018 года нумар 142, паведамляе БЕЛТА са спасылкай на сайт урада.

Дакументам таксама ўнесены дапаўненні ў пастанову ўрада ад 31 снежня 2017 года нумар 1053 "Аб рэалізацыі задач сацыяльна-эканамічнага развіцця Рэспублікі Беларусь на 2018 год".

У прыватнасці, вызначаны пералік тэрыторый з напружанай сітуацыяй на рынку працы ў 2018 годзе. У ім значыцца 48 гарадоў і раёнаў рэспублікі.

Аблвыканкамам даручана прадугледзець у 2018 годзе дадатковыя сродкі адпаведных мясцовых бюджэтаў на рэалізацыю мерапрыемстваў у галіне садзейнічання занятасці насельніцтва на тэрыторыях з напружанай сітуацыяй на рынку працы.

Аднясенне раёнаў і гарадоў абласнога падпарадкавання да тэрыторый з напружанай сітуацыяй на рынку працы на чарговы год, згодна з зацверджаным палажэннем, ажыццяўляецца на падставе адміністрацыйных даных, ведамаснай справаздачнасці і афіцыйнай статыстычнай інфармацыі па выніках работы за 9 месцаў года, што папярэднічае чарговаму.

Пры гэтым прымяняюцца наступныя паказчыкі: узровень зарэгістраванага беспрацоўя; доля беспрацоўных, якія шукаюць работу 12 і больш месяцаў, у агульнай колькасці беспрацоўных; доля работнікаў арганізацый, якія працавалі ў рэжыме вымушанай няпоўнай занятасці, у сярэднямесячнай колькасці работнікаў; доля работнікаў арганізацый, якія знаходзіліся ў цэладзённым (цэлазменным) прастоі, у сярэднямесячнай колькасці работнікаў. Таксама ўлічваецца каэфіцыент напружанасці на рынку працы (суадносіны колькасці беспрацоўных і колькасці вакансій) і каэфіцыент замяшчэння рабочай сілы (суадносіны колькасці прынятых работнікаў і колькасці звольненых).-0-

Версія для друку
Навіны рубрыкі Грамадства
Надвор'e
Мінск
Баранавічы
Бабруйск
Барысаў
Брэст
Варшава
Вільнюс
Віцебск
Гомель
Гродна
Жлобін
Кіеў
Ліда
Мінск
Магілёў
Мозыр
Масква
Орша
Полацк
Рыга
Санкт-Пецярбург
Салігорск

Інфаграфіка

Спецыяльныя віды зімовай тэхнікі У адпаведнасці з даручэннем Прэзідэнта Беларусі ААТ "МТЗ" для падрыхтоўкі лыжаролерных трас выпусціла доследныя ўзоры ратрака ("Беларус МСУ-108"), снегаўшчыльнікавых машын ("Беларус МСУ-622"), лёдазалівачнай машыны ("Беларус МЛ-428").