Сцяг Субота, 20 красавіка 2024
Усе навіны
Усе навіны
Грамадства
28 чэрвеня 2017, 12:59

У Беларусі зафіксаваны адзінкавыя выпадкі заражэння камп'ютараў вірусам-вымагальнікам

28 чэрвеня, Мінск /Кар. БЕЛТА/. У Беларусі зафіксаваны адзінкавыя выпадкі заражэння камп'ютараў вірусам-вымагальнікам. Аб гэтым паведамілі карэспандэнту БЕЛТА ў Нацыянальным цэнтры рэагавання на камп'ютарныя інцыдэнты.

"У адрас Нацыянальнага цэнтра рэагавання на камп'ютарныя інцыдэнты паступалі адзінкавыя звароты, звязаныя з заражэннем вірусам-вымагальнікам. На гэты момант хвалі заражэнняў у Беларусі няма, толькі адзінкавыя выпадкі", - адзначылі спецыялісты.

Вірус-вымагальнік, які блакіруе доступ да даных і патрабуе $300 у біткоінах за разблакіроўку, атакаваў кампаніі ў шэрагу краін свету. Больш за ўсё пацярпелі Украіна і Расія. Паводле даных экспертаў, шыфравальшчык выкарыстоўвае метад WannaCry - яшчэ аднаго віруса-вымагальніка, які атакаваў камп'ютары ў 74 краінах у маі гэтага года.-0-

Падпісвайцеся на нас у
Twitter
Топ-навіны
Свежыя навіны Беларусі