Сцяг Чацвер, 18 красавіка 2024
Усе навіны
Усе навіны
Грамадства
17 мая 2018, 16:53

У Беларусі вывучаецца магчымасць пераходу на электронныя працоўныя кніжкі

17 мая, Мінск /Кар. БЕЛТА/. У Беларусі вывучаецца пытанне пераходу на электронныя працоўныя кніжкі, паведаміла сёння журналістам міністр працы і сацыяльнай абароны Ірына Касцевіч, перадае карэспандэнт БЕЛТА.

"Мы адпрацоўваем сёння пытанне, вывучаем, як пераходзіць на электронныя працоўныя кніжкі", - праінфармавала міністр. Адным з крокаў да гэтага стане рэгулярнае абнаўленне базы даных працаздольных непрацуючых грамадзян, дадала яна. Такая аўтаматызацыя, паводле слоў Ірыны Касцевіч, прызначана спрасціць жыццё грамадзян.

Як прыклад можна прывесці прынцып, па якім будуць збірацца звесткі пра беларусаў, якія працуюць за мяжой. Іх будуць адносіць да занятых у эканоміцы на падставе паведамленняў, якія людзі змогуць адпраўляць анлайн. Міністр растлумачыла, што зрабіць гэта можна будзе на адпаведных сайтах. У якасці пацвярджальных дакументаў плануецца прадугледзець працоўны дагавор, даведку аб зарплаце.-0-

Падпісвайцеся на нас у
Twitter
Топ-навіны
Свежыя навіны Беларусі