Сцяг Серада, 24 красавіка 2024
Усе навіны
Усе навіны
Грамадства
15 студзеня 2018, 17:38

У Беларусі выбралі лепшых журналістаў, якія пішуць пра навуку

15 студзеня, Мінск /Кар. БЕЛТА/. Нацыянальная акадэмія навук Беларусі падвяла вынікі конкурсу на лепшае прадстаўленне навуковых дасягненняў 2017 года ў сродках масавай інфармацыі, паведамілі карэспандэнту БЕЛТА ў прэс-службе НАН.

Конкурс праводзіўся восьмы раз па чатырох намінацыях: "Лепшая публікацыя", "Лепшы сюжэт (праграма) на радыё і тэлебачанні", "Лепшае прадстаўленне дасягненняў НАН у сетцы Інтэрнэт" і "Лепшая публікацыя ў навукова-папулярным выданні". Па кожнай з намінацый прысуджаны тры прэміі. У конкурсе прынялі ўдзел як прафесійныя журналісты, так і непрафесійныя аўтары. Усяго было прадстаўлена больш за 175 работ 76 аўтараў.

Пастановай Бюро Прэзідыума НАН Беларусі вырашана прысудзіць прэміі конкурсу ў намінацыі "Лепшае прадстаўленне дасягненняў НАН Беларусі ў сетцы Інтэрнэт": карэспандэнту УП "БелТА" Валерыі Гаўрылавай - за цыкл матэрыялаў аб дасягненнях вучоных НАН Беларусі; рэдактару сайта bel.sputnik.by карэспандэнцкага пункта агенцтва "Расія Сёння" ў Беларусі Станіславу Андросіку - за цыкл матэрыялаў аб ролі вучоных НАН Беларусі ў развіцці гуманітарных навук; спецыяльнаму карэспандэнту газет "Минский курьер" і "Вечерний Минск" УП "Агенцтва "Мінск-Навіны" Вользе Паклонскай - за цыкл матэрыялаў пра ўклад вучоных НАН Беларусі ў развіццё беларускай навукі.

У намінацыі "Лепшая публікацыя ў навукова-папулярным выданні" пераможцамі сталі: загадчыца аддзела навукова-практычнага часопіса "Белорусское сельское хозяйство" Лілія Крапівіна - за цыкл артыкулаў пра ролю вучоных Нацыянальнай акадэміі навук Беларусі ў павышэнні эфектыўнасці аграрна-прамысловага комплексу краіны; спецыяльны карэспандэнт навуковай, вытворча-практычнай газеты "Навука" Валянціна Капытко (Ляснова) - за цыкл артыкулаў у газеце "Навука"; аглядальнік часопіса "Беларуская думка" УП "БелТА" Сняжана Міхайлоўская - за цыкл матэрыялаў аб дасягненнях вучоных Нацыянальнай акадэміі навук Беларусі ў часопісе "Беларуская думка".

У намінацыі "Лепшая публікацыя" журы прысудзіла перамогу: спецыяльнаму карэспандэнту газеты "Советская Белоруссия" Юліі Васілішынай - за цыкл артыкулаў пра ўклад вучоных НАН у развіццё беларускай навукі; намесніку рэдактара аддзела газеты "Мінская праўда" Наталлі Ярэміч і спецыяльнаму карэспандэнту газеты "Мінская праўда" Юліі Гаўрыленка - за цыкл артыкулаў аб дасягненнях вучоных НАН Беларусі; загадчыку аддзела - адказнаму сакратару газеты "Голас Радзімы" Івану Ждановічу - за цыкл артыкулаў аб ролі беларускай навукі ў жыцці грамадства.

У намінацыі "Лепшы сюжэт (праграма) на радыё і тэлебачанні" пераможцамі сталі: карэспандэнт спецыяльнага аддзела рэдактараў галоўнай дырэкцыі падрыхтоўкі тэлепраграм генеральнага прадзюсарскага цэнтра Белтэлерадыёкампаніі Інга Бялова, а таксама выканаўчы прадзюсар галоўнай дырэкцыі тэлеканала "НТБ - Беларусь" генеральнага прадзюсарскага цэнтра Белтэлерадыёкампаніі Кацярына Бірэцкая - за цыкл тэлевізійных праграм "Навукаманія" на тэлеканале "Беларусь 3"; карэспандэнт ЗАТ "Сталічнае тэлебачанне" Вольга Коршун - за цыкл тэлевізійных сюжэтаў у інфармацыйных праграмах тэлеканала СТБ; карэспандэнт спецыяльнага аддзела карэспандэнцкай сеткі галоўнай дырэкцыі "Агенцтва тэлевізійных навін" Белтэлерадыёкампаніі Антаніна Станкевіч, аглядальнік аддзела палітычных аглядальнікаў галоўнай дырэкцыі "Агенцтва тэлевізійных навін" Белтэлерадыёкампаніі Аляксей Марцінёнак - за цыкл фільмаў хранікальна-дакументальнага серыяла "Справа жыцця" на тэлеканале "Беларусь 1".-0-

Падпісвайцеся на нас у
Twitter
Топ-навіны
Свежыя навіны Беларусі