Сцяг Чацвер, 25 красавіка 2024
Усе навіны
Усе навіны
Грамадства
07 жніўня 2017, 09:03

У Беларусі ўступіў у сілу ўказ аб адрасным субсідзіраванні ў жыллёвым будаўніцтве

7 жніўня, Мінск /Кар. БЕЛТА/. Адраснае субсідзіраванне ў жыллёвым будаўніцтве ўводзіцца ў Беларусі. Гэта прадугледжана ўказам нумар 240 "Аб дзяржаўнай падтрымцы грамадзян пры будаўніцтве (рэканструкцыі) жылых памяшканняў", які ўступіў у сілу 6 жніўня, паведамляе БЕЛТА.

Дзяржаўныя субсідыі будуць прадастаўляцца на выплату часткі працэнтаў за карыстанне крэдытам на будаўніцтва жылля, атрыманым грамадзянамі ў любым камерцыйным банку, а шматдзетным і маладым сем'ям і дзецям-сіротам - таксама на пагашэнне часткі асноўнага доўгу па такіх крэдытах.

Атрымальнікамі субсідый будуць з'яўляцца ўсе грамадзяне, якія маюць права на атрыманне дзяржаўнай падтрымкі ў адпаведнасці з указам Прэзідэнта Беларусі ад 6 студзеня 2012 года нумар 13.

Дадаткова ўказам прадугледжана права на атрыманне адрасных субсідый ветэранамі баявых дзеянняў на тэрыторыі іншых дзяржаў.

Пры гэтым дзяржаўная падтрымка ў выглядзе льготных крэдытаў і субсідый будзе дзейнічаць паралельна, з захаваннем прынцыпу аднаразовасці яе атрымання.

Механізм прадастаўлення дзяржаўных субсідый распрацаваны з улікам максімальнага захавання прынцыпаў дзеючай сістэмы дзяржаўнай падтрымкі жыллёвага будаўніцтва: сума дзяржаўнай падтрымкі будзе разлічвацца зыходзячы з колькасці членаў сям'і, нарміруемых памераў жылога памяшкання і гранічнага нарматыву кошту будаўніцтва; умовамі прадастаўлення такой дзяржаўнай падтрымкі будуць чарговасць атрымання і аднясенне грамадзян да катэгорыі малазабяспечаных.

Згодна з указам, памер субсідыі на выплату часткі працэнтаў для сем'яў з трыма непаўналетнімі дзецьмі будзе роўны стаўцы рэфінансавання плюс 2 працэнты, з чатырма і больш непаўналетнімі дзецьмі - стаўцы рэфінансавання плюс 3 працэнты, з трыма і больш дзецьмі да 23 гадоў, дзецям-сіротам і дзецям, якія засталіся без апекі бацькоў, - стаўцы рэфінансавання плюс 2 працэнты. Сем'ям з чатырма і больш дзецьмі асноўны доўг будзе пагашаны на 100 працэнтаў, з трыма сумесна пражываючымі дзецьмі ва ўзросце да 23 гадоў - на 95 працэнтаў, дзецям-сіротам - на 35 працэнтаў, маладым сем'ям пры нараджэнні аднаго і двух дзяцей - 10 працэнтаў і 20 працэнтаў адпаведна.

Усяго на адраснае субсідзіраванне ў жыллёвым будаўніцтве цяпер прадугледжана каля Br135 млн. Першымі рэалізацыю ўказа нумар 240 пачнуць Беларусбанк і Белаграпрамбанк. Плануецца, што далей да іх далучацца камерцыйныя банкі.-0-

Падпісвайцеся на нас у
Twitter
Топ-навіны
Свежыя навіны Беларусі