Сцяг Чацвер, 25 красавіка 2024
Усе навіны
Усе навіны
Грамадства
13 жніўня 2018, 17:20

У Беларусі ўстаноўлены тэрміны збору журавін і брусніц

13 жніўня, Мінск /Кар. БЕЛТА/. У Беларусі ўстаноўлены тэрміны збору журавін і брусніц, паведамілі БЕЛТА ў прэс-службе Мінпрыроды.

Рашэнні аб устанаўленні тэрмінаў збору, нарыхтоўкі (закупкі) дзікарослых ягад журавін і брусніц прыняты аблвыканкамамі.

Збіраць брусніцы ўжо можна ў Брэсцкай і Гомельскай абласцях (з 8 жніўня), у Магілёўскай (з 12 жніўня). З 15 жніўня іх збор будзе дазволены ў Мінскай вобласці, з 16 - у Віцебскай, 20 - у Гродзенскай.

Нарыхтоўку журавін першымі пачнуць жыхары Брэсцкай вобласці - з 24 жніўня. З 25 жніўня збіраць яе змогуць жыхары Гомельскай вобласці, з 1 верасня - Магілёўскай, з 2 верасня - Мінскай. Журавінавы сезон у Віцебскай вобласці адкрыецца 3 верасня, у Гродзенскай - 6 верасня.

Мінпрыроды нагадвае, што збіраць ягады трэба спосабамі, якія не наносяць шкоды ягаднікам і не прыводзяць да іх знішчэння. Пры зборы брусніц колькасць спелых ягад павінна складаць не менш за 99 працэнтаў ад сабранай масы, журавін - не менш за 95 працэнтаў.

За парушэнне тэрмінаў, прымяненне забароненых сродкаў або метадаў збору або нарыхтоўкі, іншае парушэнне правіл збору прадугледжана адказнасць: папярэджанне або штраф да 20 базавых велічынь (1 БВ - Br24,5), для ІП - да 100 базавых велічынь, для юрыдычных асоб - да 500 базавых велічынь.-0-

Падпісвайцеся на нас у
Twitter
Топ-навіны
Свежыя навіны Беларусі