Сцяг Чацвер, 28 сакавіка 2024
Усе навіны
Усе навіны
Грамадства
27 кастрычніка 2016, 19:05

У Беларусі ўстаноўлены новыя памеры мінімальных спажывецкіх бюджэтаў

27 кастрычніка, Мінск /Алена Прус - БЕЛТА/. У Беларусі ўстаноўлены памеры мінімальных спажывецкіх бюджэтаў (МСБ) для розных сацыяльна-дэмаграфічных груп у сярэднім на душу насельніцтва і на аднаго члена сям'і рознага складу ў цэнах верасня бягучага года. Такое рашэнне змешчана ў пастанове Міністэрства працы і сацыяльнай абароны ад 20 кастрычнiка 2016 года нумар 65, паведамілі карэспандэнту БЕЛТА ў профільным ведамстве.

Так, мінімальны спажывецкі бюджэт на аднаго члена сям'і з чатырох чалавек з 1 лістапада 2016 года па 30 чэрвеня 2017 года ў разліку на месяц складае Br293,32 (гэты нарматыў з 1 жніўня па 31 кастрычніка ўстаноўлены ў памеры Br285,43). Такім чынам, МСБ павысіўся на 2,8 працэнта.

Паводле слоў спецыялістаў, удзельная вага асноўных крыніц спажывецкіх расходаў у МСБ сям'і з чатырох чалавек у цэнах верасня наступная: прадукты харчавання - 49,6 працэнта, адзенне, бялізна, абутак - 19,8 працэнта, жыллёва-камунальныя паслугі - 7,5 працэнта, бытавыя паслугі, транспарт, сувязь - 9 працэнтаў; мэбля, прадметы культурна-бытавога і гаспадарчага прызначэння - 8,4 працэнта, культурна-асветныя мерапрыемствы і адпачынак - 1,5 працэнта, узносы і плацяжы - 1,8 працэнта, лекавыя сродкі, прадметы санітарыі і гігіены - 2,5 працэнта.

Цяпер сярэднедушавы мінімальны спажывецкі бюджэт сям'і з чатырох чалавек служыць асновай для вызначэння права грамадзян на атрыманне льготных крэдытаў і субсідый на будаўніцтва (рэканструкцыю) або набыццё жылых памяшканняў; грамадзян, якія пастаянна пражываюць і працуюць у населеных пунктах з колькасцю насельніцтва да 20 тыс. чалавек, - ільготных крэдытаў на капітальны рамонт і рэканструкцыю жылых памяшканняў, будаўніцтва інжынерных сетак, узвядзенне гаспадарчых памяшканняў і пабудоў, а таксама для вызначэння іншых сацыяльных стандартаў.

Пастановай Мінпрацы і сацабароны ўстаноўлены таксама на перыяд з 1 лістапада 2016 года па 31 студзеня 2017 года сярэднедушавыя мінімальныя спажывецкія бюджэты маладой сям'і з трох чалавек - Br317,48; працаздольнага насельніцтва - Br374,62; пенсіянераў - Br294,82; студэнтаў - Br279,36; дзяцей ва ўзросце да 3 гадоў - Br237,31; дзяцей ва ўзросце ад 3 да 6 гадоў - Br308,39; дзяцей ва ўзросце ад 6 да 18 гадоў - Br320,63.

Мінімальныя спажывецкія бюджэты ўстанаўліваюцца штоквартальна пастановай Міністэрства працы і сацыяльнай абароны ў цэнах апошняга месяца квартала для шасці сацыяльна-дэмаграфічных груп і дзвюх сем'яў рознага складу.-0-

Падпісвайцеся на нас у
Twitter
Топ-навіны
Свежыя навіны Беларусі