Сцяг Чацвер, 25 красавіка 2024
Усе навіны
Усе навіны
Грамадства
29 ліпеня 2016, 17:51

У Беларусі ўстаноўлены новыя памеры мінімальных спажывецкіх бюджэтаў

29 ліпеня, Мінск /Кар. БЕЛТА/. У Беларусі ўстаноўлены памеры мінімальных спажывецкіх бюджэтаў (МСБ) для розных сацыяльна-дэмаграфічных груп у сярэднім на душу насельніцтва і на аднаго члена сям'і рознага складу ў разліку на месяц з 1 жніўня па 31 кастрычніка. Такое рашэнне змешчана ў пастанове Міністэрства працы і сацыяльнай абароны нумар 37 ад 22 ліпеня 2016 года, паведамляе БЕЛТА са спасылкай на Нацыянальны прававы інтэрнэт-партал.

Так, мінімальны спажывецкі бюджэт на аднаго члена сям'і з чатырох чалавек з 1 жніўня па 31 кастрычніка 2016 года ў разліку на месяц складае Br285,43.

Цяпер сярэднедушавы МСБ сям'і з чатырох чалавек служыць асновай для вызначэння права грамадзян на атрыманне льготных крэдытаў і субсідый на будаўніцтва (рэканструкцыю) або набыццё жылых памяшканняў; грамадзян, якія пастаянна пражываюць і працуюць у населеных пунктах з колькасцю насельніцтва да 20 тыс. чалавек, - ільготных крэдытаў на капітальны рамонт і рэканструкцыю жылых памяшканняў, будаўніцтва інжынерных сетак, узвядзенне гаспадарчых памяшканняў і пабудоў, а таксама для вызначэння іншых сацыяльных стандартаў.

Пастановай Мінпрацы і сацабароны ўстаноўлены таксама сярэднедушавыя мінімальныя спажывецкія бюджэты маладой сям'і з трох чалавек з 1 жніўня па 31 кастрычніка - Br312,24; працаздольнага насельніцтва - Br366,80; пенсіянераў - Br288,03; студэнтаў - Br271,96; дзяцей ва ўзросце да 3 гадоў - Br233,11; дзяцей ва ўзросце ад 3 да 6 гадоў - Br307,90; дзяцей ва ўзросце ад 6 да 18 гадоў - Br311,94.

Мінімальныя спажывецкія бюджэты ўстанаўліваюцца штоквартальна пастановай Міністэрства працы і сацыяльнай абароны ў цэнах апошняга месяца квартала для шасці сацыяльна-дэмаграфічных груп і дзвюх сем'яў рознага складу.-0-

Падпісвайцеся на нас у
Twitter
Топ-навіны
Свежыя навіны Беларусі