Сцяг Аўторак, 19 сакавіка 2024
Усе навіны
Усе навіны
Грамадства
25 красавіка 2018, 11:36

У Беларусі ўнесены змяненні ў парадак адабрання вадзіцельскага пасведчання

25 красавіка, Мінск /Кар. БЕЛТА/. У Беларусі ўнесены змяненні ў парадак адабрання вадзіцельскага пасведчання. Адпаведная пастанова Міністэрства ўнутраных спраў ад 9 красавіка 2018 года нумар 11 апублікавана на Нацыянальным прававым інтэрнэт-партале, паведамляе БЕЛТА.

Згодна з дакументам, калі вадзіцельскае пасведчанне не было адабрана і асоба, у адносінах да якой вынесена пастанова аб пазбаўленні права кіравання транспартнымі сродкамі, ухіляецца ад яго здачы, супрацоўнікі ДАІ прастаўляюць адзнаку "Вадзіцельскае пасведчанне не здадзена" ў базе даных аўтаматызаванай інфармацыйнай сістэмы "ДАІ-Цэнтр", аддалены доступ да якой прадастаўляецца службовым асобам органаў унутраных спраў.

У выпадку кіравання грамадзянінам транспартным сродкам і перадачы для праверкі ва ўстаноўленым парадку вадзіцельскага пасведчання, якое падлягае адабранню, супрацоўнік ДАІ афармляе яго адабранне ў адпаведнасці з палажэннямі часткі 3 артыкула 8.9 Працэсуальна-выканаўчага кодэкса Рэспублікі Беларусь аб адміністрацыйных правапарушэннях. У іншых выпадках складаецца акт адабрання.

У акце пазначаюцца дата і месца яго складання, найменне органа, пасада, прозвішча, уласнае імя і імя па бацьку службовай асобы, якая склала акт, серыя і нумар вадзіцельскага пасведчання, прычыны, што паслужылі падставай да яго адабрання. Акт складаецца ў двух экзэмплярах, першы экзэмпляр якога застаецца ў службовай асобы, якая прыняла рашэнне аб адабранні вадзіцельскага пасведчання, другі экзэмпляр прызначаны для грамадзяніна, у якога забіраецца пасведчанне.

Пастанова ўступае ў сілу пасля яе афіцыйнага апублікавання.-0-

Падпісвайцеся на нас у
Twitter
Топ-навіны
Свежыя навіны Беларусі