24 лютага, Мінск /Кар. БЕЛТА/. Урадам унесены змяненні і дапаўненні ў шэраг дакументаў, што датычацца ацэначнай дзейнасці. Гэта замацавана пастановай Савета Міністраў нумар 156 ад 23 лютага, паведамілі БЕЛТА ў Дзяржаўным камітэце па маёмасці Беларусі.
Змяненні і дапаўненні адносяцца да парадку правядзення атэстацыі прэтэндэнтаў на атрыманне пасведчання аб атэстацыі ацэншчыка, прадаўжэння тэрміну дзеяння пасведчання, анулявання і спынення яго дзеяння, а таксама накіраваны на ўдасканаленне парадку правядзення экспертызы дакладнасці ацэнкі.
Дакумент накіраваны на прывядзенне пастаноў урада ў адпаведнасць з указам нумар 326 і на ўдасканаленне рэгулявання асобных пытанняў у сферы ацэначнай дзейнасці ў Беларусі з улікам правапрымяняльнай практыкі.
Пастанова нумар 156 уносіць змяненні ў дзеючыя нарматыўныя дакументы. Яго асноўныя палажэнні ўступаюць у сілу з 4 сакавіка 2017 года.
Дзяржаўны камітэт па маёмасці 28 лютага правядзе семінар па растлумачэнні норм пастановы.-0-