Сцяг Субота, 20 красавіка 2024
Усе навіны
Усе навіны
Грамадства
30 жніўня 2016, 15:04

У Беларусі ўдасканаляць структуру ЦТ

30 жніўня, Мінск /Кар. БЕЛТА/. У Беларусі ўдасканаляць структуру цэнтралiзаванага тэсцiравання, паведаміў сёння на прэс-канферэнцыі міністр адукацыі Міхаіл Жураўкоў, перадае карэспандэнт БЕЛТА.

"Тэсты мы, зразумела, будзем удасканальваць. Пасля таго як добра будзе ўкаранёна профільнае навучанне, у ЦТ з'явіцца дадатковая частка С для профільных класаў", - сказаў Міхаіл Жураўкоў. Гэту трэцюю частку тэста абітурыенту будзе неабходна выканаць пры паступленнi на спецыяльнасцi, дзе вывучаемы на павышаным узроўні прадмет будзе профільным.

Паводле слоў міністра, сёння тэсты разлічаны на ўсіх абітурыентаў - і тых, хто вельмі добра ведае прадмет, і тых, хто слабейшы. У тэстах ёсць як стандартныя заданні, так і павышанай складанасці ў рамках школьнай праграмы. Калі ў ЦТ не будзе складаных заданняў, усе будуць здаваць тэсціраванне на 100 балаў, што прывядзе да вялікай колькасці пытанняў.

Яшчэ адна навацыя, якая плануецца да ўвядзення з наступнага года, - магчымасць здачы ЦТ адразу па чатырох прадметах. Таксама чакаецца, што сертыфікаты па ЦТ будуць сапраўднымі на працягу двух гадоў. Гэтыя новаўвядзенні пачнуць дзейнічаць пасля ўступлення ў сілу адпаведнага ўказа. Цяпер ён знаходзіцца на разглядзе ў Адміністрацыі Прэзідэнта. Гэтыя меры пашыраць магчымасці маладых людзей пры паступленні.-0-

Падпісвайцеся на нас у
Twitter
Топ-навіны
Свежыя навіны Беларусі