Сцяг Аўторак, 19 сакавіка 2024
Усе навіны
Усе навіны
Грамадства
04 студзеня 2018, 15:33

У Беларусі ўдасканалены парадак выканання адмінпрацэдур у электроннай форме

4 студзеня, Мінск /Кар. БЕЛТА/. У Беларусі ўдасканалены парадак выканання адміністрацыйных працэдур у электроннай форме. Гэта прадугледжана пастановай Савета Міністраў нумар 1028 ад 28 снежня 2017 года, паведамілі карэспандэнту БЕЛТА ў Нацыянальным цэнтры электронных паслуг (НЦЭП).

Згодна з пастановай, дзяржорганам і іншым арганізацыям, да кампетэнцыі якіх адносіцца ажыццяўленне адмінпрацэдур, сумесна з НЦЭП даручана забяспечыць укараненне другой чаргі праграмнага комплексу "Адно акно". Яна павінна быць укаранёна згодна з распрацаванымі і зацверджанымі сумесна з НЦЭП планамі-графікамі, а пры пераходзе з першай чаргі на другую - не пазней за 1 студзеня 2018 года. Міністэрству сувязі і інфарматызацыі сумесна з дзяржорганамі і арганізацыямі, да кампетэнцыі якіх адносіцца ажыццяўленне адмінпрацэдур, неабходна прыняць меры па своечасовай арганізацыі каналаў сувязі з неабходнымі тэхнічнымі характарыстыкамі для падключэння да агульнадзяржаўнай аўтаматызаванай інфармацыйнай сістэмы (ААІС). Пастанова ўступае ў сілу пасля афіцыйнага апублікавання.

Праграмны комплекс "Адно акно" з'яўляецца падсістэмай ААІС і распрацаваны ў рамках рэалізацыі падпраграмы "Электронны ўрад" нацпраграмы паскоранага развіцця паслуг у сферы інфармацыйна-камунікацыйных тэхналогій на 2011-2015 гады.

Як растлумачылі ў НЦЭП, першая чарга ПК "Адно акно" ўяўляе сабой асобны партал, у той час як другая інтэгравана з ААІС. Гэта дае магчымасць арганізаваць узаемадзеянне аператараў праграмнага комплексу не толькі адзін з адным, але і з дзяржаўнымі інфармацыйнымі рэсурсамі, інтэграванымі з ААІС, а таксама сістэмай міжведамаснага электроннага дакументаабароту дзяржорганаў Беларусі.

Акрамя таго, на адзіным партале электронных паслуг (АПЭП) ААІС з'явіліся сэрвісы для прыёму заяў (адклікання) на выкананне адмінпрацэдур, падачы (адклікання) адміністрацыйных скаргаў. Рэалізаваны механізм выканання поўнага цыкла дзеянняў па атрыманні адмінпрацэдуры анлайн для грамадзян: падача заяўкі на яе выкананне, прыкладанне неабходных запатрабаваных дакументаў, аплата праз АРІП, адсочванне ходу выканання заяўкі ў асабістым кабінеце.

"У другой чарзе ПК "Адно акно" рэалізаваны 206 адмінпрацэдур, доступ да якіх маюць аператары па доступе са строгай аўтэнтыфікацыяй - з выкарыстаннем ключа электроннага лічбавага подпісу. Цяпер да другой чаргі падключаны больш за 320 арганізацый. У цэлым мадэрнізацыя комплексу дасць магчымасць спрасціць работу спецыялістаў па электроннай рэгістрацыі зваротаў грамадзян, накіраванні запытаў, будзе садзейнічаць скарачэнню тэрміну паведамлення грамадзяніну аб прынятым адміністрацыйным рашэнні, павысіць хуткасць работы комплексу", - расказалі ў НЦЭП.-0-

Падпісвайцеся на нас у
Twitter
Топ-навіны
Свежыя навіны Беларусі