Сцяг Чацвер, 18 красавіка 2024
Усе навіны
Усе навіны
Грамадства
27 ліпеня 2017, 13:50

У Беларусі ўдасканалены парадак работы са зваротамі грамадзян і юрыдычных асоб

27 ліпеня, Мінск /Кар. БЕЛТА/. У Беларусі ўдасканалены парадак работы са зваротамі грамадзян і юрыдычных асоб. Гэта прадугледжана пастановай Савета Міністраў Беларусі нумар 555 ад 26 ліпеня 2017 года, паведамілі БЕЛТА ў прэс-службе беларускага ўрада.

У прыватнасці, пастанова прадугледжвае спыненне прыёму зваротаў у час гарачай лініі або прамой тэлефоннай лініі, калі грамадзянін або прадстаўнік юрыдычнай асобы дапускае ўжыванне нецэнзурных або зневажальных слоў або выразаў.

Калі ў звароце, што паступіў на прамую тэлефонную лінію, пастаўлены пытанні, на якія арганізацыяй ужо былі дадзены адказы (накіраваны паведамленні), у тым ліку ў час асабістага прыёму, грамадзяніну і прадстаўніку юрыдычнай асобы растлумачваецца, што такі зварот быў разгледжаны раней, і адказ на яго не даецца. Пры паступленні звароту ў нерабочы дзень ён рэгіструецца не пазней чым у першы наступны за ім рабочы дзень.

Пастановай удакладняюцца тэрміны разгляду зваротаў, што паступілі ў час прамой тэлефоннай лініі. Так, калі для вырашэння пытанняў, выкладзеных у зваротах, неабходны правядзенне пэўных дзеянняў (выкананне работ, аказанне паслуг), атрыманне інфармацыі з замежнай дзяржавы ў тэрміны, што перавышаюць месяц, грамадзяніну і юрыдычнай асобе ў тэрмін не пазней за адзін месяц з дня рэгістрацыі зваротаў у арганізацыі накіроўваюцца пісьмовыя паведамленні аб прычынах перавышэння месячнага тэрміну і тэрмінах правядзення такіх дзеянняў (выканання работ, аказання паслуг) або тэрмінах разгляду зваротаў па сутнасці.

Таксама вызначана, што калі апошні дзень тэрміну разгляду звароту прыпадае на нерабочы дзень, то днём заканчэння тэрміну лічыцца першы рабочы дзень, які ідзе за ім.

Акрамя таго, пастанова ўстанаўлівае выпадкі, у якіх звароты, прынятыя ў час прамой тэлефоннай лініі і зарэгістраваныя ў арганізацыі, могуць быць пакінуты без разгляду па сутнасці. Напрыклад, калі звароты падлягаюць разгляду ў адпаведнасці з заканадаўствам аб канстытуцыйным судаводстве, грамадзянскім, грамадзянскім працэсуальным, гаспадарчым працэсуальным, крымінальна-працэсуальным заканадаўствам, заканадаўствам, якое вызначае парадак адміністрацыйнага працэсу, заканадаўствам аб адміністрацыйных працэдурах, звароты з'яўляюцца зваротамі работніка да наймальніка, або ў адпаведнасці з заканадаўчымі актамі ўстаноўлены іншы парадак падачы і разгляду такіх зваротаў. Таксама без адказу будуць пакінуты звароты, што змяшчаюць пытанні, на якія раней арганізацыяй быў дадзены адказ (спынена перапіска па выкладзеных у зваротах пытаннях), і ў іх не змешчаны новыя абставіны, якія маюць значэнне для разгляду зваротаў па сутнасці, а таксама звароты, для разгляду якіх па сутнасці неабходна пазначэнне персанальных даных грамадзян, за выключэннем змешчаных у зваротах.

Як дадалі ў прэс-службе, гэтай пастановай унесены дапаўненні і змяненні ў пастанову Савета Міністраў Беларусі ад 23 ліпеня 2012 года нумар 667 "Аб некаторых пытаннях работы са зваротамі грамадзян і юрыдычных асоб".

Гэта пастанова ўступае ў сілу пасля яе афіцыйнага апублікавання.-0-

Падпісвайцеся на нас у
Twitter
Топ-навіны
Свежыя навіны Беларусі