Сцяг Чацвер, 25 красавіка 2024
Усе навіны
Усе навіны
Грамадства
13 сакавіка 2017, 13:54

У Беларусі ўдакладнены парадак фарміравання планава-разліковых цэн на ЖКП

13 сакавіка, Мінск /Кар. БЕЛТА/. Пастановай Савета Міністраў Беларусі ад 28 лютага 2017 года нумар 168 унесены змяненні і дапаўненні ў шэраг пастаноў урада па пытаннях жыллёва-камунальных паслуг (ЖКП). Адпаведная інфармацыя размешчана на Нацыянальным прававым інтэрнэт-партале, паведамляе БЕЛТА.

Так, згодна са змяненнямі, унесенымі ў палажэнне аб парадку фарміравання і прымянення планава-разліковых цэн на жыллёва-камунальныя паслугі, зацверджанае пастановай Савета Міністраў ад 18 студзеня 2006 года, разлік планава-разліковых цэн на ЖКП па тэхнічным абслугоўванні ліфта будзе ажыццяўляцца за аднаго грамадзяніна, зарэгістраванага па месцы жыхарства ў жылым памяшканні, а таксама які мае права валодання і карыстання жылым памяшканнем камерцыйнага выкарыстання, прыватнага жыллёвага фонду па дагаворах найму.

Таксама ўдакладняецца парадак фарміравання арганізацыямі жыллёва-камунальнай гаспадаркі планава-разліковых цэн на ЖКП на чарговы фінансавы год. Прадугледжана, што планава-разліковая цана на адзінку прадастаўляемай паслугі зацвярджаецца рашэннем гарадскога (гарадоў абласнога падпарадкавання), раённага выканаўчага камітэта, Мінскага гарвыканкама пасля ўзгаднення ва ўстаноўленым парадку, але не пазней за 1 кастрычніка. Калі планава-разліковыя цэны на ЖКП на чарговы фінансавы год не зацверджаны да названай даты, Саветам Міністраў могуць устанаўлівацца гранічна дапушчальныя планава-разліковыя цэны на ЖКП у сярэднім па вобласці, Мінску на падставе прапаноў Міністэрства жыллёва-камунальнай гаспадаркі.

Аблвыканкамы, Мінскі гарвыканкам да 10 кастрычніка прадстаўляюць у Міністэрства жыллёва-камунальнай гаспадаркі абгрунтаваныя прапановы аб устанаўленні ўрадам гранічна дапушчальных планава-разліковых цэн на ЖКП на чарговы фінансавы год у сярэднім па вобласці, Мінску.

Дакумент зарэгістраваны ў Нацыянальным рэестры прававых актаў 10 сакавіка 2017 года і ўступіць у сілу пасля яго афіцыйнага апублікавання.-0-

Падпісвайцеся на нас у
Twitter
Топ-навіны
Свежыя навіны Беларусі