Сцяг Серада, 24 красавіка 2024
Усе навіны
Усе навіны
Грамадства
22 сакавіка 2018, 13:19

У Беларусі ў выхадныя крыху пацяплее

22 сакавіка, Мінск /Кар. БЕЛТА/. У Беларусі ў выхадныя крыху пацяплее, паведамілі БЕЛТА ў Рэспубліканскім цэнтры па гідраметэаралогіі, кантролі радыеактыўнага забруджвання і маніторынгу навакольнага асяроддзя Мінпрыроды.

"Вясна не спяшаецца ў Беларусь, і на гэтым тыдні яшчэ захоўваецца зімовы характар надвор'я з паніжаным тэмпературным рэжымам", - адзначылі сіноптыкі.

У пятніцу ўмовы надвор'я на тэрыторыі Беларусі будзе ў асноўным вызначаць вобласць павышанага атмасфернага ціску, па паўночнай палавіне краіны выявіцца ўплыў малаактыўнага франтальнага раздзелу, чакаецца воблачнае з праясненнямі надвор'е, пераважна па паўночнай палавіне рэспублікі пройдзе невялікі снег. На асобных участках дарог галалёдзіца. Тэмпература паветра ўначы панізіцца да 1-7 градусаў, у паўднёвых раёнах пры праясненнях месцамі да 9 марозу. У другой палавіне дня будзе ад нуля да плюс 6.

У бліжэйшыя выхадныя надвор'е ў асноўным будзе вызначаць вобласць павышанага атмасфернага ціску, чакаецца цалкам камфортнае надвор'е, і хоць па начах яшчэ будзе падмарожваць, у дзённы час паветра пачне паступова прагравацца.

У суботу будзе пераважна без ападкаў. Ноччу і раніцай на асобных участках дарог галалёдзіца. Уначы прагназуецца ад 2 да 8 марозу, у асобных раёнах па ўсходзе да 9-13 са знакам мінус. Удзень будзе ад нуля па ўсходзе да плюс 7 па захадзе краіны.

У нядзелю таксама без ападкаў. Тэмпература паветра ноччу панізіцца да 2-9 марозу, у асобных раёнах па паўднёвым усходзе краіны - 10-12 градусаў са знакам мінус. Днём будзе ад плюс 2 па ўсходзе да плюс 9 па захадзе краіны.

У панядзелак, 26 сакавіка, захаваецца ўплыў вобласці павышанага атмасфернага ціску, толькі ўдзень па паўночным захадзе надвор'е абумовяць атмасферныя франты, якія перамяшчаюцца з Заходняй Еўропы. Будзе пераважна без ападкаў, толькі днём па паўночным захадзе краіны чакаюцца кароткачасовыя ападкі (мокры снег, дождж). Месцамі туман, слабы галалёд, ноччу і раніцай на дарогах галалёдзіца. Уначы будзе ад мінус 5 да плюс 2. Удзень - 4-11 цяпла.-0-

Падпісвайцеся на нас у
Twitter
Топ-навіны
Свежыя навіны Беларусі