Сцяг Аўторак, 16 красавіка 2024
Усе навіны
Усе навіны
Грамадства
27 кастрычніка 2016, 16:40

У Беларусі ў студзені-верасні 2016 года нарадзілася на 455 дзяцей больш, чым у студзені-верасні 2015 года

27 кастрычніка, Мінск /Кар. БЕЛТА/. У Беларусі за дзевяць месяцаў 2016 года нарадзілася 89 434 дзіцяці, што на 455 дзяцей (на 0,5 працэнта) больш, чым у студзені - верасні 2015-га, паведамілі карэспандэнту БЕЛТА ў Нацыянальным статыстычным камітэце.

Агульны каэфіцыент нараджальнасці павялічыўся з 12,5 на 1000 чалавек насельніцтва ў студзені-верасні мінулага года да 12,6 у студзені-верасні бягучага года.

Доля дзяцей, народжаных другімі і наступнымі, у агульнай колькасці нованароджаных за 9 месяцаў 2016 года дасягнула 58,7 працэнта і павялічылася ў параўнанні з аналагічным перыядам 2015 года на 1,5 працэнтнага пункта. Гэта сведчыць аб тым, што прынятыя дзяржавай меры па стымуляванні нараджальнасці другіх і наступных дзяцей даюць сваю аддачу, падкрэслілі ў Белстаце.

Рэалізацыя сістэмы мерапрыемстваў сацыяльна-эканамічнага, прававога, арганізацыйнага характару нацыянальных праграм дэмаграфiчнай бяспекi i здароўя насельнiцтва, практычна поўнае перааснашчэнне арганізацый аховы здароўя, развіццё новых форм медыцынскай дапамогі далі станоўчыя вынікі. Упершыню з 1992 года колькасць народжаных перавысіла колькасць памерлых.

Колькасць насельніцтва рэспублікі на 1 кастрычніка бягучага года склала 9505,2 тыс. чалавек і за дзевяць месяцаў павялічылася на 6799 чалавек, у тым ліку за кошт міграцыйнага прыросту - на 6281 чалавек і натуральнага прыросту - на 518 чалавек.-0-

Падпісвайцеся на нас у
Twitter
Топ-навіны
Свежыя навіны Беларусі