Сцяг Серада, 24 красавіка 2024
Усе навіны
Усе навіны
Грамадства
20 верасня 2018, 13:04

У Беларусі ў бліжэйшыя выхадныя пахаладае

20 верасня, Мінск /Кар. БЕЛТА/. Пагаршэнне ўмоў надвор'я, пахаладанне чакаецца ў Беларусі ў бліжэйшыя выхадныя, 22-23 верасня, паведамілі БЕЛТА ў Рэспубліканскім цэнтры па гідраметэаралогіі, кантролі радыеактыўнага забруджвання і маніторынгу навакольнага асяроддзя Мінпрыроды.

У пятніцу, 21 верасня, захаваецца цёплае надвор'е. Начная тэмпература паветра складзе 10-16 градусаў цяпла, месцамі-плюс 7-9. Удзень тэмпература будзе 23-28 градусаў цяпла. Прагназуецца пераменная воблачнасць, пераважна без ападкаў. Уначы і раніцай у асобных раёнах чакаецца слабы туман. Уначы вецер будзе паўднёва-заходні слабы, удзень - паўднёвы 7-12 м/с.

Пагаршэнне надвор'я, пахаладанне чакаецца ў выхадныя, 22-23 верасня. У пачатку наступнага тыдня будзе няўстойлівае халоднае ветранае надвор'е, дадалі сіноптыкі.-0-

Падпісвайцеся на нас у
Twitter
Топ-навіны
Свежыя навіны Беларусі