Мабільная версія
ДЗЯРЖОРГАНЫ
Апошнія навіны
Усе навіны

У Беларусі спрошчаны ўмовы для паступлення ў ССНУ выпускнікоў 9-х і 11-х класаў

Грамадства 10.01.2017 | 19:19

10 студзеня, Мінск /Кар. БЕЛТА/. У Беларусі спрошчаны ўмовы для паступлення ў ССНУ выпускнікоў 9-х і 11-х класаў, паведаміў журналістам начальнік упраўлення прафесійнай адукацыі Міністэрства адукацыі Аляксандр Лашук, перадае карэспандэнт БЕЛТА.

Аляксандр Лашук адзначыў, што правілы прыёму ва ўстановы сярэдняй спецыяльнай адукацыі змяніліся нязначна. Што датычыцца 9-класнікаў і 11-класнікаў, то для іх спрошчаны некаторыя ўмовы. Раней адносна часткі з іх распаўсюджвалася абмежаванне - трэба было мець у атэстаце мінімум 4 балы па рускай (беларускай) мове і профільным прадмеце. Цяпер абмежаванне адносна рускай (беларускай) мовы знята, яно засталося толькі па профільным прадмеце.

Новаўвядзенне распаўсюджваецца на выпускнікоў 9-х класаў, якія будуць паступаць на спецыяльнасці, конкурс па якіх у мінулым годзе склаў 3 і больш чалавек на месца, а таксама на 11-класнікаў пры паступленні на спецыяльнасці з конкурсам у 2016-м - 1,5 і менш чалавек на месца.

Змяненнямі ў правілы прыёму таксама прадугледжана дадатковая магчымасць для залічэння маладых людзей: выпускнікі 11-х класаў, якія не прайшлі па конкурсе ў бягучым годзе, маюць магчымасць быць залічанымі на вакантныя месцы ў групы на базе 9-х класаў, набраныя год таму. Аляксандр Лашук звярнуў увагу, што гэта магчыма толькі пры ўмове, калі ў такіх групах ёсць вакантныя месцы. Акрамя таго, на ўзроўні сярэдняй спецыяльнай адукацыі прадугледжана магчымасць здачы трох ЦТ, хоць для паступлення бяруцца пад вагу два сертыфікаты. Гэта ўведзена для таго, каб пашырыць магчымасць выбару спецыяльнасці. Умовы па здачы ЦТ такія ж, як і ў ВНУ.

У цэлым, паводле слоў начальніка ўпраўлення, гэтыя ўмовы аблягчаюць магчымасць маладым людзям паступіць ва ўстановы сярэдняй спецыяльнай адукацыі.-0-

Версія для друку
Навіны рубрыкі Грамадства
Надвор'e
Мінск
Баранавічы
Бабруйск
Барысаў
Брэст
Варшава
Вільнюс
Віцебск
Гомель
Гродна
Жлобін
Кіеў
Ліда
Мінск
Магілёў
Мозыр
Масква
Орша
Полацк
Рыга
Санкт-Пецярбург
Салігорск

Інфаграфіка

Праект стратэгіі "Навука і тэхналогіі: 2018-2040" Праект стратэгіі "Навука і тэхналогіі: 2018-2040" - адзін з ключавых дакументаў, які будзе вынесены на II З'езд вучоных Беларусі.