Сцяг Пятніца, 19 красавіка 2024
Усе навіны
Усе навіны
Грамадства
20 лістапада 2017, 17:20

У Беларусі скарэкціраваны правілы атрымання вышэйшай адукацыі ІІ ступені

20 лістапада, Мінск /Кар. БЕЛТА/. Пастановай урада нумар 861 ад 17 лістапада 2017 года ўнесены карэктывы ў правілы прыёму асоб для атрымання вышэйшай адукацыі ІІ ступені, зацверджаныя пастановай Савета Міністраў нумар 110 ад 2 лютага 2012 года, паведамілі БЕЛТА ў прэс-службе беларускага ўрада.

У прыватнасці, дакументам устаноўлена права паступлення ў магістратуру на завочную і вочную (вячэрнюю) форму толькі грамадзянам, якія маюць працоўны стаж не менш як 10 месяцаў.

Асобы, якім у Беларусі прадастаўлена прыстанішча, могуць удзельнічаць у конкурсе для паступлення ў магістратуру ў дзяржаўных установах вышэйшай адукацыі за кошт сродкаў рэспубліканскага бюджэту. Гэта норма прадастаўляе названым асобам роўнае з грамадзянамі Беларусі права на атрыманне адукацыі.

Для паступаючых замежных грамадзян і асоб без грамадзянства, якія часова знаходзяцца або часова пражываюць у Беларусі, удакладнены патрабаванні да паступлення і пералік прад'яўляемых у прыёмную камісію дакументаў. Акрамя таго, уведзена дадатковая гутарка па вучэбных дысцыплінах, што будзе садзейнічаць прыцягненню больш падрыхтаваных спецыялістаў з гэтай катэгорыі асоб для навучання на ІІ ступені вышэйшай адукацыі.

Таксама дакументам удакладнена форма зацвярджэння кантрольных лічбаў прыёму (па відах адукацыйных праграм і формах атрымання адукацыі). Нараўне з гэтым уведзены нормы, якія прадугледжваюць давядзенне да грамадскасці звестак аб колькасці месц, якія прадастаўляюцца для атрымання вышэйшай адукацыі ІІ ступені за кошт сродкаў бюджэту, і правядзенне асобных конкурсаў на атрыманне ІІ ступені вышэйшай адукацыі ў завочнай і вочнай (вячэрняй) формах за кошт сродкаў бюджэту і на платнай аснове.

Для выключэння выпадкаў адначасовага залічэння на навучанне ў магістратуру ў дзве і больш устаноў вышэйшай адукацыі ўведзена норма прадастаўлення ў прыёмную камісію не копіі дакумента аб вышэйшай адукацыі, а арыгінала.

Акрамя таго, пастановай прадугледжаны роўныя ўмовы пры паступленні ў магістратуру ва ўстановы вышэйшай адукацыі для ўсіх спецыяльнасцей сельскагаспадарчага профілю.

У правілах удакладнены парадак правядзення ўступных іспытаў і ўстаноўлены парадак правядзення дадатковай гутаркі па вучэбных дысцыплінах.

Дакументам прадугледжана льгота на паступленне ў магістратуру без уступных іспытаў для асоб, узнагароджаных нагруднымі знакамі "Лаўрэат спецыяльнага фонду Прэзідэнта Рэспублікі Беларусь па сацыяльнай падтрымцы здольных навучэнцаў i студэнтаў" і "Лаўрэат спецыяльнага фонду Прэзідэнта Рэспублікі Беларусь па падтрымцы таленавітай моладзі".

Адначасова дапоўнены пералік катэгорый асоб, якія карыстаюцца пераважным правам на паступленне: для навукова-арыентаванай магістратуры - асобы, якія маюць больш высокі сярэдні бал дыплома аб вышэйшай адукацыі І ступені або дакумента аб адукацыі; для практыка-арыентаванай магістратуры - асобы, якія атрымалі пасля заканчэння І ступені вышэйшай адукацыі дыплом з адзнакай або маюць больш высокі сярэдні бал дыплома аб вышэйшай адукацыі І ступені або дакумента аб адукацыі.

Акрамя таго, пастановай уведзена норма залічэння на працягу 30 дзён пасля пачатку навучальнага года асоб, якія ўдзельнічалі і не прайшлі па конкурсе, на вакантныя месцы, што з'явіліся ў выніку адлічэння з установы вышэйшай адукацыі.

Дакумент уступае ў сілу пасля яго афіцыйнага апублікавання.-0-

Падпісвайцеся на нас у
Twitter
Топ-навіны
Свежыя навіны Беларусі