Сцяг Субота, 20 красавіка 2024
Усе навіны
Усе навіны
Грамадства
23 жніўня 2016, 19:08

У Беларусі скарэкціраваны правілы аказання паслуг электрасувязі

23 жніўня, Мінск /Кар. БЕЛТА/. У Беларусі скарэкціраваны правілы аказання паслуг электрасувязі. Адпаведнае рашэнне змешчана ў пастанове Саўміна нумар 662 ад 22 жніўня, паведамілі БЕЛТА ў прэс-службе беларускага ўрада.

Дакументам скарэкціраваны правы, абавязкі і адказнасць аператара электрасувязі. У прыватнасці, прадугледжаны абавязак выконваць патрабаванні актаў заканадаўства, якія рэгламентуюць работу сістэмы процідзеяння парушэнням парадку пропуску трафіка на сетках электрасувязі.

Акрамя таго, пастановай канкрэтызуецца права аператараў электрасувязі прыпыняць і спыняць аказанне паслуг электрасувязі, блакіраваць трафік IР-тэлефаніі, у тым ліку ў выпадках парушэння парадку пропуску трафіка на сетках электрасувязі. Прадугледжана таксама права запытваць тлумачэнні ад абанента па пытаннях парушэння парадку выкарыстання выдзеленага яму абаненцкага нумара пры правядзенні мерапрыемстваў па папярэджанні, выяўленні і спыненні парушэнняў парадку пропуску трафіка на сваіх сетках электрасувязі.

Для процідзеяння парушэнням парадку пропуску трафіка РУП "Нацыянальны цэнтр абмену трафікам" створаны праграмна-тэхнічны комплекс. Для інтэграцыі праграмна-тэхнічных сродкаў, інфармацыйных сетак, сістэм і рэсурсаў аператараў электрасувязі з гэтым комплексам пунктам 5 Указа Прэзідэнта Рэспублікі Беларусь ад 15 сакавіка 2016 года нумар 98 "Аб удасканаленні парадку перадачы паведамленняў электрасувязі" прадугледжана рэгістрацыя праграмна-тэхнічных сродкаў, якія выкарыстоўваюцца для пропуску і (або) тэрмінацыі трафіка тэлефаніі па IP-пратаколе.

У сувязі з гэтым названай пастановай урад дапоўніў адзіны пералік адміністрацыйных працэдур, што ажыццяўляюцца дзяржаўнымі органамі і іншымі арганізацыямі адносна юрыдычных асоб і індывідуальных прадпрымальнікаў, адпаведнай адміністрацыйнай працэдурай.

Гэта пастанова ўступае ў сілу з 18 верасня 2016 года.-0-

Падпісвайцеся на нас у
Twitter
Топ-навіны
Свежыя навіны Беларусі