Сцяг Субота, 20 красавіка 2024
Усе навіны
Усе навіны
Грамадства
17 студзеня 2017, 09:50

У Беларусі самыя высокааплатныя вакансіі - у сферы ІТ, нафтаперапрацоўкі і транспарту

17 студзеня, Мінск /Алена Прус - БЕЛТА/. У Беларусі сярод відаў эканамічнай дзейнасці самыя высокааплатныя вакансіі - для спецыялістаў інфармацыйных тэхналогій і ў галіне інфармацыйнага абслугоўвання (сярэдні ўзровень аплаты працы для саіскальнікаў - Br894 у месяц). На інфармацыйным партале службы занятасці на 4 студзеня бягучага года налічвалася 837 вакансій для ІТ-спецыялістаў, паведамілі карэспандэнту БЕЛТА ва ўпраўленні палітыкі занятасці Міністэрства працы і сацыяльнай абароны.

Сярэдняя зарплата Br781,3 у месяц прапануецца спецыялістам у галіне вытворчасці коксу і прадуктаў нафтаперапрацоўкі (праўда, свабодных рабочых месц усяго 20). Больш за 350 вакансій зафіксавана ў транспартнай дзейнасці, складзіраванні, паштовай і кур'ерскай дзейнасці з сярэдняй зарплатай для прэтэндэнтаў Br703,1.

Усяго, зыходзячы з заявак наймальнікаў, на 4 студзеня бягучага года было 18 438 вакансій для спецыялістаў (сярэдняя зарплата - Br396) і 18 934 вакансій для рабочых (Br345,9). Дарэчы, самая высокая сярэдняя зарплата для рабочых вакансій - у вытворчасці вылічальнай, электроннай і аптычнай апаратуры (Br460,8 у месяц, у наяўнасці 76 свабодных месц), а таксама ў вытворчасці машын і абсталявання (Br450,4, ёсць 365 вакансій). Больш за ўсё свабодных месц для ўладальнікаў рабочых спецыяльнасцей - у аптовым і рознічным гандлі, рамонце аўтамабіляў і матацыклаў - 2 270 (сярэдняя зарплата - Br338,2 у месяц).-0-

Падпісвайцеся на нас у
Twitter
Топ-навіны
Свежыя навіны Беларусі