Сцяг Чацвер, 25 красавіка 2024
Усе навіны
Усе навіны
Грамадства
25 ліпеня 2016, 19:24

У Беларусі са жніўня ўзрастуць дапамогі па доглядзе дзіцяці да 3 гадоў

25 ліпеня, Мінск /Кар. БЕЛТА/. У Беларусі са жніўня ўзрастуць дапамогі па доглядзе дзіцяці ва ўзросце да 3 гадоў. Аб гэтым паведамілі карэспандэнту БЕЛТА ў Міністэрстве працы і сацыяльнай абароны.

Выплаты на першае дзіця вырастуць з 1 жніўня на Br7,34 (у дэнамінаваных рублях) і складуць Br252,39, на другое і наступных дзяцей - на Br8,39 і складуць Br288,44, на дзіця-інваліда - на Br9,44 (складуць Br324,50).

Памер штомесячнай дапамогі па доглядзе дзіцяці ва ўзросце да 3 гадоў у Беларусі дыферэнцыруецца ў залежнасці ад колькасці дзяцей у сям'і. На першае дзіця ён складае 35 працэнтаў сярэднямесячнай заработнай платы работнікаў рэспублікі, на другое і наступных дзяцей - 40 працэнтаў. Дапамога на дзіця-інваліда назначаецца і выплачваецца ў памеры 45 працэнтаў сярэднямесячнай заработнай платы незалежна ад чарговасці нараджэння дзяцей у сям'і.-0-

Падпісвайцеся на нас у
Twitter
Топ-навіны
Свежыя навіны Беларусі