Сцяг Чацвер, 28 сакавіка 2024
Усе навіны
Усе навіны
Грамадства
27 верасня 2016, 14:37

У Беларусі рыхтуюць прапановы па павелічэнні заработнай платы настаўнікам

27 верасня, Мінск /Кар. БЕЛТА/. У Беларусі рыхтуюць прапановы па павелічэнні заработнай платы настаўнікам, паведаміў журналістам намеснік міністра адукацыі Віктар Якжык, перадае карэспандэнт БЕЛТА.

"Гэта пытанне знаходзіцца на стадыі разгляду. Сёння працуюць прадстаўнікі розных ведамстваў, абмяркоўваюць розныя варыянты павышэння заработнай платы. Даручэнне кіраўніка дзяржавы будзе выканана", - сказаў Віктар Якжык.

Раней паведамлялася, што ўрад Беларусі сваёй пастановай устанавіў надбаўкі да заработнай платы настаўнікам, працуючым на пасадзе педагога дадатковай адукацыі, пры аказанні імі платных адукацыйных паслуг у школе. Як растлумачылі ў Мінадукацыі, прыняцце пастановы дасць магчымасць праводзіць аплату працы педагогу дадатковай адукацыі пры аказанні платных адукацыйных паслуг з улікам кваліфікацыйнай катэгорыі настаўніка. Напрыклад, педагог дадатковай адукацыі за другую кваліфікацыйную катэгорыю настаўніка атрымае надбаўку ў памеры 30 працэнтаў тарыфнай стаўкі, за першую кваліфікацыйную катэгорыю - 55 працэнтаў, за вышэйшую катэгорыю - 90 працэнтаў, за катэгорыю настаўніка-метадыста - 120 працэнтаў.-0-

Падпісвайцеся на нас у
Twitter
Топ-навіны
Свежыя навіны Беларусі