Сцяг Субота, 20 красавіка 2024
Усе навіны
Усе навіны
Грамадства
22 лютага 2018, 13:10

У Беларусі разглядаецца пытанне аб павелічэнні часу прыёму ва ўрачоў агульнай практыкі

22 лютага, Мінск /Кар. БЕЛТА/. У Беларусі разглядаецца пытанне аб павелічэнні часу прыёму ва ўрачоў агульнай практыкі, паведаміў журналістам старшыня камітэта па ахове здароўя Мінгарвыканкама Сяргей Малышка ў прэс-цэнтры БЕЛТА.

"У рэспубліцы і ў сталіцы ідзе перавод участковых урачоў на работу па агульнаўрачэбнай практыцы. На сёння ўжо зацверджаны нарматывы. Калі ва ўрача-тэрапеўта ўчастковага нарматыў быў адзін урач на 1,7 тыс. чалавек, то па ўрачу агульнай практыкі гэта будзе нарматыў адзін урач на 1,5 тыс. чалавек. Мы разглядаем пытанне па павелічэнні часу прыёму пацыентаў", - сказаў Сяргей Малышка.

Пераход на сістэму ўрача агульнай практыкі - гэта не механічнае перайменаванне ўчастковых урачоў-тэрапеўтаў. Гэта вяртанне да таго вопыту, калі адзін урач валодаў навыкамі сумежных спецыяльнасцей - афтальмолага, неўролага, хірурга, отарыналарынголага. Работа будзе арганізавана па прынцыпе каманды "ўрач агульнай практыкі, памочнік урача і медсястра агульнай практыкі".

У Мінску ў 2017 годзе перападрыхтоўку і курсы павышэння прайшоў 371 чалавек з ліку ўчастковых тэрапеўтаў.-0-

Падпісвайцеся на нас у
Twitter
Топ-навіны
Свежыя навіны Беларусі