Сцяг Пятніца, 19 красавіка 2024
Усе навіны
Усе навіны
Грамадства
23 сакавіка 2017, 12:19

У Беларусі рашуча асуджаюць тэрарыстычны акт у Лондане - МЗС

23 сакавіка, Мінск /Аліна Грышкевіч - БЕЛТА/. У Беларусі рашуча асуджаюць тэрарыстычны акт у Лондане. Аб гэтым гаворыцца ў заяве прэс-службы Міністэрства замежных спраў Беларусі ў сувязі з тэрарыстычным актам у Вялікабрытаніі, перадае карэспандэнт БЕЛТА.

"Беларусь бескампрамісна выступае супраць усіх форм тэрарызму, экстрэмізму і рэлігійнага радыкалізму і паслядоўна падтрымлівае намаганні міжнароднай супольнасці ў барацьбе з любымі іх праявамі, - гаворыцца ў дакуменце. - Выказваем шчырыя спачуванні родным і блізкім загінулых, жадаем хутчэйшага выздараўлення пацярпелым у час тэракта".-0-

Падпісвайцеся на нас у
Twitter
Топ-навіны
Свежыя навіны Беларусі