Сцяг Серада, 24 красавіка 2024
Усе навіны
Усе навіны
Грамадства
25 кастрычніка 2016, 11:51

У Беларусі прыняты першы Нацыянальны план па правах чалавека

25 кастрычніка, Мінск /Алена Прус - БЕЛТА/. У Беларусі прыняты першы Нацыянальны план па правах чалавека. Аб гэтым паведаміла на мерапрыемстве, прысвечаным Дню ААН, намеснік міністра замежных спраў Алена Купчына, перадае карэспандэнт БЕЛТА.

Нацыянальны план атрымаў падтрымку Прэзідэнта Беларусі, зацверджаны пастановай Савета Міністраў.

"Гэты Нацыянальны план - палітычны дакумент, які з'яўляецца своеасаблівай дарожнай картай і вызначае асноўныя напрамкі дзеянняў па імплементацыі нашых абавязкаў па захаванні правоў чалавека, - сказала намеснік кіраўніка знешнепалітычнага ведамства. - Для мяне асаблівы гонар аб'явіць аб прыняцці Нацыянальнага плана ў дзень старту кампаніі "Інклюзіўная Беларусь".

Кампанія накіравана на павышэнне дасведчанасці грамадства аб бар'ерах і няроўнасці, на барацьбу са стыгматызацыяй сацыяльна слабаабароненых груп насельніцтва.

Алена Купчына павіншавала каманду ААН і ўсіх удзельнікаў мерапрыемства з Днём ААН, які адзначаецца 24 кастрычніка.-0-

Падпісвайцеся на нас у
Twitter
Топ-навіны
Свежыя навіны Беларусі