Сцяг Аўторак, 16 красавіка 2024
Усе навіны
Усе навіны
Грамадства
13 красавіка 2018, 10:41

У Беларусі прапануюць забараніць гандаль у электрычках

13 красавіка, Мінск /Кар. БЕЛТА/. У Беларусі прапануюць забараніць разносны гандаль прадуктамі харчавання, іншымі таварамі ў паяздах рэгіянальных ліній эканомкласа і гарадскіх ліній. Гэта прадугледжана праектам пастановы аб унясенні дапаўненняў і змяненняў у Статут чыгуначнага транспарту агульнага карыстання, які размешчаны на сайце Міністэрства транспарту і камунікацый для грамадскага абмеркавання, паведамляе БЕЛТА.

Таксама ў дакуменце ідзе размова аб магчымасці аднаўлення згубленых (украдзеных) праязных дакументаў (білетаў), аформленых на падставе прадастаўленых пасажырам звестак аб дакуменце, які засведчвае асобу. Прапануецца выключыць норму адпраўляемых паяздамі пасажыраў, пры якой ажыццяўляецца адкрыццё білетных кас.

Новаўвядзенні датычацца і асаблівасцей арганізацыі перавозкі грузаў у вагонах, кантэйнерах грузаадпраўшчыкаў і грузаатрымальнікаў, умоў узгаднення заявак на перавозку грузаў, механізма вызначэння перавозчыкам перспектыўнай патрэбнасці ў чыгуначным рухомым саставе і інш.

Выказаць прапановы па праекце пастановы Савета Міністраў "Аб унясенні дапаўненняў і змяненняў у пастанову Савета Міністраў Рэспублікі Беларусь ад 2 жніўня 1999 года нумар 1196" можна да 19 красавіка.-0-

Падпісвайцеся на нас у
Twitter
Топ-навіны
Свежыя навіны Беларусі