Сцяг Чацвер, 25 красавіка 2024
Усе навіны
Усе навіны
Грамадства
24 жніўня 2017, 10:07

У Беларусі прапануецца змяніць сістэму пастаўноўкі на ўлік у дзіцячыя сады

24 жніўня, Мінск /Кар. БЕЛТА/. У Беларусі прапануецца змяніць сістэму пастаноўкі на ўлік у дзіцячыя сады. Гэта пытанне абмяркоўвалася 23 жніўня на секцыі "Сучасныя падыходы да павышэння якасці дашкольнай адукацыі: вопыт, праблемы, перспектывы" Рэспубліканскага педагагічнага савета, перадае карэспандэнт БЕЛТА.

У прыватнасці, размова ідзе аб выключэнні працэдуры з пераліку адміністрацыйных працэдур, якія ажыццяўляюцца дзяржорганамі, што дасць магчымасць спрасціць працэс афармлення дзіцяці ў дзіцячую дашкольную ўстанову. Асабліва гэта актуальна для жыхароў сельскай мясцовасці, якім неабходна для пастаноўкі на ўлік ехаць за дзясяткі кіламетраў у горад.

На сустрэчы тэма выклікала дыскусію. З аднаго боку, існуючыя падыходы дысцыплінуюць бацькоў, якім патрэбна загадзя паклапаціцца аб месцы ў дзіцячым садзе, з іншага, яны не адлюстроўваюць рэальную патрэбнасць у дашкольнай адукацыі. Часта сустракаецца (асабліва гэта характэрна для Мінскага раёна і Мінска), калі месца пражывання і рэгістрацыі не супадаюць, чалавек можа пераехаць у сувязі з будаўніцтвам жылля. Выказваліся прапановы аб тым, каб па-рознаму падыходзіць да тых рэгіёнаў, дзе існуе чарговасць у дзіцячыя сады, і да тых, дзе такой праблемы не ўзнікае.

Удзельнікі секцыі педсавета сышліся на думцы, што пытанне неабходна абмяркоўваць і шукаць аптымальныя варыянты рашэння, пераходзіць на электронны дакументаабарот.-0-

Падпісвайцеся на нас у
Twitter
Топ-навіны
Свежыя навіны Беларусі