Сцяг Субота, 20 красавіка 2024
Усе навіны
Усе навіны
Грамадства
19 ліпеня 2017, 13:47

У Беларусі прапануецца павысіць узрост продажу алкаголю да 21 года

19 ліпеня, Мінск /Кар. БЕЛТА/. У Беларусі прапануецца павысіць узрост продажу алкаголю з 18 гадоў да 21 года. Аб адпаведнай ініцыятыве паведаміў журналістам намеснік дырэктара па медыцынскай частцы РНПЦ псіхічнага здароўя Сяргей Осіпчык, перадае карэспандэнт БЕЛТА.

"Мы выходзілі раней і будзем яшчэ раз выходзіць з прапановай падняць узрост забароны продажу алкаголю з 18 гадоў да 21 года", - сказаў Сяргей Осіпчык.

У пашырэнні гэтай ініцыятывы ёсць складанасці. У прыватнасці, узнікае пытанне, чаму ў 18 гадоў малады чалавек можа служыць у арміі, а ў частцы куплі алкагольнага напітку яго правы абмяжоўваюцца.

"У Беларусі рэалізуецца ўжо чацвёртая дзяржаўная праграма, і індыкатары эфектыўнасці паказваюць добрую дынаміку. Вядома, такога, каб усе перасталі піць, не будзе ніколі, але ў асобных мэтавых групах мяняецца структура спажывання", - сказаў Сяргей Осіпчык.

Акрамя таго, Міністэрства аховы здароўя сумесна з МУС выступае за абмежаванне рознічнага продажу спіртнога ў вячэрні час. Таксама сярод прапаноў - вынясенне алкагольных аддзелаў у спецыялізаваныя магазіны.-0-

Падпісвайцеся на нас у
Twitter
Топ-навіны
Свежыя навіны Беларусі