Сцяг Субота, 20 красавіка 2024
Усе навіны
Усе навіны
Грамадства
15 лютага 2018, 15:58

У Беларусі прадоўжыцца работа па стрымліванні цэн на лякарствы

15 лютага, Мінск /Кар. БЕЛТА/. У Беларусі прадоўжыцца работа па стрымліванні росту цэн на лекавыя сродкі. Гэта прадугледжана адпаведным мемарандумам, які падпісаны сёння паміж Міністэрствам аховы здароўя і фармацэўтычнай супольнасцю краіны, перадае карэспандэнт БЕЛТА.

У дакуменце прапісаны гэты абавязак Міністэрства аховы здароўя і суб'ектаў гаспадарання, якія ажыццяўляюць фармацэўтычную дзейнасць. Праз год будуць разгледжаны вынікі выканання сумесных дамоўленасцей.

Паводле слоў міністра аховы здароўя Валерыя Малашкі, праводзімая Міністэрствам аховы здароўя сістэмная работа дала магчымасць дабіцца ўстойлівага зніжэння цэн на лякарствы. Паводле даных Нацыянальнага статыстычнага камітэта, індэкс спажывецкіх цэн на медыкаменты за 2017 год склаў 99,8 працэнта (да снежня 2016 года), за студзень 2018-га - 100,17 працэнта (да студзеня 2017 года). З сакавіка 2016 года і да гэтага часу павышэнне ўсімі айчыннымі вытворцамі адпускных цэн на лякарствы ажыццяўляецца ў выключных выпадках толькі па ўзгадненні з Міністэрствам аховы здароўя.

На пастаяннай аснове таксама праводзіцца работа з замежнымі вытворцамі, адзначыў міністр. "Наша мэта - дабіцца таго, каб цэны на імпартныя лякарствы не перавышалі ўзроўню сумежных краін", - сказаў ён.

Валерый Малашка адзначыў, што ў Міністэрства аховы здароўя звяртаюцца грамадзяне, якім фармработнікі аптэк прапануюць замежныя прэпараты і пры гэтым даюць некампетэнтныя каментарыі, маўляў, замежныя лякарствы вырабляюцца з больш ачышчаных субстанцый. "Патрабую спыніць такую заганную практыку", - сказаў міністр, дадаўшы, што Дзяржаўная фармакапея Беларусі ў сваіх манаграфіях на фармацэўтычныя субстанцыі змяшчае ўсё тыя ж патрабаванні да якасці прэпаратаў, што і Еўрапейская.-0-

Падпісвайцеся на нас у
Twitter
Топ-навіны
Свежыя навіны Беларусі