Сцяг Аўторак, 19 сакавіка 2024
Усе навіны
Усе навіны
Грамадства
06 верасня 2017, 16:42

У Беларусі плануецца забараніць продаж алкаголю пасля 23.00 у магазінах і на АЗС

6 верасня, Мінск /Святлана Саўко - БЕЛТА/. У Беларусі плануецца забараніць продаж алкаголю пасля 23.00 у магазінах і на АЗС. Аб гэтым сёння журналістам паведаміў начальнік упраўлення прафілактыкі МУС Алег Каразей, перадае карэспандэнт БЕЛТА.

У МУС лічаць, што ў краіне неабходна ўвесці строгія меры ў сферы абароту алкаголю. Размова, у першую чаргу, ідзе аб абмежаванні часу продажу алкаголю ў розніцу. "У ідэале, як гэта зроблена ў многіх краінах, можна гаварыць аб дзесяці гадзінах вечара. Але пасля абмеркавання з зацікаўленымі ведамствамі, у прыватнасці з МАРГ, прыйшлі да высновы, каб спачатку хаця б пасля 23.00 перастаць прадаваць алкаголь у розніцу", - сказаў Алег Каразей. Паводле яго слоў, правільна было б гэта зрабіць не толькі ў магазінах, але і на аўтазаправачных станцыях. Тыя, хто не паспеў набыць спіртное ў магазінах, нярэдка накіроўваюцца за ім на АЗС, у тым ліку і знаходзячыся за рулём.

У Беларусі апошнія некалькі гадоў зніжаецца колькасць злачынстваў, учыненых пад уплывам алкаголю. Гэта абумоўлена ў тым ліку мерамі, якія прымаюць усе зацікаўленыя дзяржаўныя органы для барацьбы з п'янствам. Разам з тым праваахоўнікі адзначаюць, што 80 працэнтаў забойстваў, разбояў і грабяжоў, выпадкаў нанясення цяжкіх цялесных пашкоджанняў учыняецца людзьмі ў стане алкагольнага ап'янення. "Большасць гэтых правапарушэнняў не было б учынена, калі б людзі не знаходзіліся пад уплывам алкаголю", - заўважыў начальнік упраўлення прафілактыкі МУС. Таму МУС ставіць пытанне аб тым, што трэба і далей прымаць меры па барацьбе з п'янствам і алкагалізмам, не спыняючыся на дасягнутым.

Алег Каразей расказаў, якія дзеянні ў гэтай галіне прымаюцца з боку органаў унутраных спраў. Гэта выяўленне алкаголю, які знаходзіцца ў абароце нелегальна, выяўленне грамадзян у стане моцнага алкагольнага ап'янення ў грамадскіх месцах (за гэта прадугледжана адміністрацыйная адказнасць). "У МУС бачаць вынік сваёй работы. Але лічым, што трэба зрабіць больш, прыняць меры, якія ў цэлым паўплываюць на сітуацыю з ужываннем алкаголю ў Беларусі", - рэзюмаваў прадстаўнік МУС.-0-

Падпісвайцеся на нас у
Twitter
Топ-навіны
Свежыя навіны Беларусі