Мабільная версія
ДЗЯРЖОРГАНЫ
Апошнія навіны
Усе навіны

У Беларусі плануецца стварыць "школу для вундэркіндаў"

Грамадства 18.08.2014 | 19:54
19 жніўня, Мінск /Юлія Дылянок - БЕЛТА/. "Школа інавацыйных менеджараў" можа з'явіцца ў Беларусі ў наступным годзе. Аб гэтым паведаміў сёння журналістам старшыня Дзяржаўнага камітэта па навуцы і тэхналогіях Аляксандр Шумілін, перадае карэспандэнт БЕЛТА.

"У нас не хапае ў краіне інавацыйных менеджараў. Таму я лічу, што ў наступным годзе ў Беларусі можа быць створана так званая школа для вундэркіндаў, школа інавацыйных менеджараў, куды мы адбяром 20-30 таленавітых маладых людзей, якія разбіраюцца па розных напрамках і ў тэхніцы, і ў навуцы. І правядзём для іх спецыялізаванае навучанне не толькі ў Беларусі, навучым таму, як будаваць інавацыйны бізнес, таму што мала мець ідэю і яе тэхнічнае рашэнне, важна ўсё правільна арганізаваць", - растлумачыў старшыня ДКНТ.

Акрамя таго, у наступным годзе групу беларускіх студэнтаў плануецца накіраваць на вучобу ў летнюю школу фонду "Сколкава", дзе займаюцца пытаннямі рэалізацыі інавацыйных праектаў. "Мы з БРСМ і іншымі арганізацыямі пачнём фарміраваць групы для магчымасці нашых студэнтаў прайсці там навучанне", - расказаў старшыня ДКНТ. Паводле яго слоў, згодна з існуючымі дамоўленасцямі для Беларусі навучанне будзе бясплатным. "Гэта добрая магчымасць атрымаць адукацыю для арганізацыі інавацыйнага бізнесу. У Расіі чытаюць лекцыі вядомыя менеджары з усяго свету", - канстатаваў Аляксандр Шумілін.
Версія для друку
Навіны рубрыкі Грамадства
Надвор'e
Мінск
Баранавічы
Бабруйск
Барысаў
Брэст
Варшава
Вільнюс
Віцебск
Гомель
Гродна
Жлобін
Кіеў
Ліда
Мінск
Магілёў
Мозыр
Масква
Орша
Полацк
Рыга
Санкт-Пецярбург
Салігорск

Інфаграфіка

Што трэба ведаць, збіраючыся ў лес Калі вы заблудзілі ў лесе: спыніцеся і супакойцеся; па магчымасці піце ваду; шукайце лініі электраперадач, прасекі, сцяжынкі - калі знайшлі, ідзіце ўздоўж.