Сцяг Чацвер, 28 сакавіка 2024
Усе навіны
Усе навіны
Грамадства
07 жніўня 2018, 15:19

У Беларусі плануецца павялічыць увод жылля для шматдзетных сем'яў да 10 тыс. кватэр у год

7 жніўня, Мінск /Кар. БЕЛТА/. У Беларусі плануецца павялічыць аб'ёмы ўводу жылля для шматдзетных сем'яў да 10 тыс. кватэр у год. Аб гэтым паведаміў сёння журналістам міністр архітэктуры і будаўніцтва Анатоль Чорны, перадае карэспандэнт БЕЛТА.

У Беларусі ў бягучым годзе планавалася ўвесці ў строй 7 тыс. 29 кватэр для шматдзетных сем'яў, па папярэдніх падліках будзе ўведзена на 50 кватэр больш. "Гэта максімум за апошнія гады. Зніжэння будаўніцтва жылля для гэтай катэгорыі грамадзян больш не будзе. Запланавана кожны год будаваць не менш як 7 тыс. кватэр, хоць цяпер шукаем сродкі для работы з указам нумар 240, для таго каб выходзіць на 10 тыс. кватэр у год для шматдзетных сем'яў. Чакаецца, што гэта станоўча паўплывае на дэмаграфічную сітуацыю ў краіне", - сказаў Анатоль Чорны.

У студзені-чэрвені для шматдзетных сем'яў было ўведзена 240 тыс. кв.м жылля - гэта ў 2,7 раза больш, чым за аналагічны перыяд мінулага года. Усяго ж для грамадзян, якія стаяць на ўліку маючых патрэбу ў паляпшэнні жыллёвых умоў, пабудавана 413 тыс. кв.м.-0-

Падпісвайцеся на нас у
Twitter
Топ-навіны
Свежыя навіны Беларусі