Мабільная версія
ДЗЯРЖОРГАНЫ
Апошнія навіны
Усе навіны

У Беларусі плануецца павялічыць тэрмін знаходжання іншаземцаў без рэгістрацыі з 5 да 10 дзён

Грамадства 11.08.2017 | 12:46

11 жніўня, Мінск /Кар. БЕЛТА/. У Беларусі плануецца павялічыць тэрмін знаходжання іншаземцаў без рэгістрацыі з 5 да 10 дзён. Аб гэтым сёння паведаміў журналістам першы намеснік начальніка Дэпартамента па грамадзянстве і міграцыі Міністэрства ўнутраных спраў Віталь Навумчык, перадае карэспандэнт БЕЛТА.

"МУС падрыхтавала праект закона аб унясенні змяненняў і дапаўненняў у закон аб прававым становішчы замежных грамадзян. У ім у тым ліку прадугледжваецца павелічэнне тэрміну вызвалення іншаземцаў ад абавязковай рэгістрацыі з моманту ўезду - з 5 да 10 дзён", - сказаў Віталь Навумчык.

Таксама плануецца павялічыць для некаторых катэгорый іншаземцаў тэрміны дзеяння дазволаў на часовае пражыванне. "У першую чаргу гэта датычыцца інвестараў. Робіцца гэта для стварэння спрыяльных умоў для развіцця інвестыцыйнага клімату. Цяпер агульны максімальны тэрмін пры выдачы дазволаў на пражыванне складае да года. Мы ж хочам для гэтай катэгорыі іншаземцаў павялічыць тэрміны пражывання да двух гадоў", - інфармаваў ён.

Законапраектам прадугледжваецца карэкціроўка норм, дзе змешчаны падставы для часовага пражывання іншаземцаў, якія прыбылі для навучання. "Пашыраецца пералік падстаў для атрымання дазволу для тых, хто мае намер у нас вучыцца. Гэта, думаю, будзе садзейнічаць экспарту адукацыйных паслуг", - паведаміў Віталь Навумчык.

У чэрвені законапраект унесены ў Савет Міністраў, у верасні яго павінны перадаць у Палату прадстаўнікоў. Паводле слоў Віталя Навумчыка, адпаведныя змяненні ў законе аб прававым становішчы іншаземцаў у Беларусі, арыенціровачна, могуць уступіць у сілу ў снежні 2018 - студзені 2019 года.-0-

Версія для друку
Навіны рубрыкі Грамадства
Топ-навіны
Надвор'e
Мінск
Баранавічы
Бабруйск
Барысаў
Брэст
Варшава
Вільнюс
Віцебск
Гомель
Гродна
Жлобін
Кіеў
Ліда
Мінск
Магілёў
Мозыр
Масква
Орша
Полацк
Рыга
Санкт-Пецярбург
Салігорск

Інфаграфіка

Час стаць прыкметней З 16 па 26 кастрычніка Дзяржаўтаінспекцыя праводзіць рэспубліканскую акцыю па прафілактыцы гібелі і траўматызму людзей на дарогах у цёмны час сутак.