Сцяг Аўторак, 19 сакавіка 2024
Усе навіны
Усе навіны
Грамадства
20 студзеня 2018, 12:38

У Беларусі павысілі зарплаты спартсменам і трэнерам

20 студзеня, Мінск /Кар. БЕЛТА/. Пастановай Савета Міністраў ад 18 студзеня 2018 года нумар 42 павялічаны памер павышэння тарыфнай стаўкі (акладу) у сярэднім з 85 працэнтаў да 300 працэнтаў спартсменам, трэнерам і іншым спецыялістам нацыянальных каманд Рэспублікі Беларусь па відах спорту, паведамілі БЕЛТА ў прэс-службе ўрада.

Дакумент прыняты ў мэтах выканання даручэнняў Прэзідэнта, дадзеных 30 мая 2017 года на Алімпійскім сходзе Нацыянальнага камітэта Беларусі.

Указаныя меры ў цэлым дадуць магчымасць павысіць узровень заработнай платы спартсменам, трэнерам і іншым спецыялістам нацыянальных каманд Беларусі па відах спорту ў сярэднім на 80 працэнтаў, або на Br490,76 у месяц.

Канкрэтны памер павышэння тарыфных ставак (акладаў) устанаўліваецца Міністэрствам спорту і турызму.

Гэта пастанова ўступае ў сілу пасля яе афіцыйнага апублікавання.-0-

Падпісвайцеся на нас у
Twitter
Топ-навіны
Свежыя навіны Беларусі