Сцяг Чацвер, 18 красавіка 2024
Усе навіны
Усе навіны
Грамадства
03 студзеня 2017, 10:18

У Беларусі павышаецца пенсійны ўзрост з 1 студзеня

3 студзеня, Мінск /Кар. БЕЛТА/. У Беларусі павышаецца пенсійны ўзрост з 1 студзеня 2017 года, паведамляе БЕЛТА.

Прэзідэнт Беларусі 11 красавіка 2016 года падпісаў указ нумар 137 "Аб удасканаленні пенсійнага забеспячэння", які ўступіў у сілу з 1 студзеня 2017 года. Дакументам прадугледжана паэтапнае штогадовае павышэнне на 6 месяцаў пенсійнага ўзросту да дасягнення мужчынамі 63 гадоў, жанчынамі - 58 гадоў. Аналагічна (на 3 гады за 6 гадоў) павялічаны ўзрост, які дае права на льготныя працоўныя пенсіі і пенсіі за выслугу гадоў. Суразмерна агульнаграмадзянскаму будзе паступова павышацца гранічны ўзрост знаходжання на ваеннай службе ваеннаслужачых.

Як растлумачылі ў Міністэрстве працы і сацыяльнай абароны, з 1 студзеня 2017 года да 2022 года кожны год ўстанаўліваецца новы пенсійны ўзрост (для звароту за пенсіяй) шляхам яго павышэння адносна папярэдняга года на 6 месяцаў: у 2017 годзе для мужчын - 60 гадоў 6 месяцаў, для жанчын - 55 гадоў 6 месяцаў; у 2018 годзе для мужчын - 61 год, для жанчын - 56 гадоў; у 2019 годзе для мужчын - 61 год 6 месяцаў, для жанчын - 56 гадоў 6 месяцаў; у 2020 годзе для мужчын - 62 гады, для жанчын - 57 гадоў; у 2021 годзе для мужчын - 62 гады 6 месяцаў, для жанчын - 57 гадоў 6 месяцаў; з 2022 года для мужчын - 63 гады, для жанчын - 58 гадоў.

Такім чынам, новы пенсійны ўзрост у 2017 годзе для мужчын складае 60 гадоў 6 месяцаў (у другім паўгоддзі пенсія можа быць назначана народжаным з 1 студзеня па 30 чэрвеня 1957 года), для жанчын - 55 гадоў 6 месяцаў (у другім паўгоддзі пенсія можа быць назначана народжаным з 1 студзеня па 30 чэрвеня 1962 года); у 2018 годзе для мужчын - 61 год (у другім паўгоддзі пенсія можа быць назначана народжаным з 1 ліпеня па 31 снежня 1957 года), для жанчын - 56 гадоў (у другім паўгоддзі пенсія можа быць назначана народжаным з 1 ліпеня па 31 снежня 1962 года); у 2019 годзе для мужчын - 61 год 6 месяцаў (у другім паўгоддзі пенсія можа быць назначана народжаным з 1 студзеня па 30 чэрвеня 1958 года), для жанчын - 56 гадоў 6 месяцаў (у другім паўгоддзі пенсія можа быць назначана народжаным з 1 студзеня па 30 чэрвеня 1963 года); у 2020 годзе для мужчын - 62 гады (у другім паўгоддзі пенсія можа быць назначана народжаным з 1 ліпеня па 31 снежня 1958 года), для жанчын - 57 гадоў (у другім паўгоддзі пенсія можа быць назначана народжаным з 1 ліпеня па 31 снежня 1963 года); у 2021 годзе для мужчын - 62 гады 6 месяцаў (у другім паўгоддзі пенсія можа быць назначана народжаным з 1 студзеня па 30 чэрвеня 1959 года), для жанчын - 57 гадоў 6 месяцаў (у другім паўгоддзі пенсія можа быць назначана народжаным з 1 студзеня па 30 чэрвеня 1964 года); з 2022 года пенсіі будуць назначаць мужчынам у 63 гады, жанчынам - у 58 гадоў.

Паводле ацэнкі, да 2022 года пенсія па ўзросце будзе назначацца прыкладна 55 тыс. чалавек штогод. Па меры павышэння пенсійнага ўзросту адпаведна павялічваецца і перадпенсійны ўзрост.

У Беларусі ўстаноўлены гарантыі занятасці для людзей перадпенсійнага ўзросту. У Мінпрацы і сацабароны падкрэслілі, што ахоўныя нормы ў працоўных адносінах для работнікаў перадпенсійнага ўзросту (заключэнне/прадаўжэнне кантрактаў да дасягнення "новага" пенсійнага ўзросту) захоўваюцца.-0-

Падпісвайцеся на нас у
Twitter
Топ-навіны
Свежыя навіны Беларусі