Сцяг Чацвер, 18 красавіка 2024
Усе навіны
Усе навіны
Грамадства
09 лістапада 2015, 16:31

У Беларусі паскорана працэдура рэгістрацыі аб'ектаў нерухомай маёмасці для грамадзян

9 лістапада, Мінск /Кар. БЕЛТА/. У Беларусі паскорана працэдура рэгістрацыі аб'ектаў нерухомай маёмасці для грамадзян, аб гэтым паведамілі БЕЛТА ў прэс-службе Дзяржкаммаёмасці.

З 8 лістапада 2015 года ўступілі ў сілу змяненні ва Указ Прэзідэнта Беларусі ад 26 красавіка 2010 года нумар 200 "Аб адміністрацыйных працэдурах, што ажыццяўляюцца дзяржаўнымі органамі і іншымі арганізацыямі па заявах грамадзян". Згодна з гэтымі змяненнямі, дзяржаўная рэгістрацыя нерухомай маёмасці, правоў на яе і здзелак з ёю ажыццяўляецца тэрытарыяльнымі арганізацыямі па дзяржаўнай рэгістрацыі на працягу 5 рабочых дзён з дня падачы заявы. У выпадку правядзення рэгістрацыйных дзеянняў у паскораным парадку - 2 рабочыя дні, у выпадку правядзення рэгістрацыйных дзеянняў у тэрміновым парадку пры ўмове, што заява аб дзяржаўнай рэгістрацыі зарэгістравана ў журнале рэгістрацыі заяў да 16.00, - 1 рабочы дзень, у выпадку запыту дакументаў і (або) звестак ад іншых дзяржаўных органаў, іншых арганізацый - на працягу аднаго месяца", - растлумачылі ў Дзяржкаммаёмасці.

Таксама ў прэс-службе адзначылі, што пры правядзенні рэгістрацыйных дзеянняў у паскораным і тэрміновым парадку з заяўніка дадаткова спаганяецца плата 0,3 і 0,6 базавай велічыні адпаведна.

У Дзяржкаммаёмасці падкрэслілі, што раней у Беларусі з 7 да 5 рабочых дзён быў скарочаны тэрмін ажыццяўлення дзяржаўнай рэгістрацыі нерухомай маёмасці, правоў на яе і здзелак з ёю для юрыдычных асоб і індывідуальных прадпрымальнікаў. Скарачэнне гэтага тэрміну прадугледжана пастановай Савета Міністраў Беларусі ад 26 студзеня 2015 года нумар 45, што ўступіла ў сілу 30 студзеня 2015 года. "Гэтым дакументам таксама прадугледжана магчымасць ажыццяўлення рэгістрацыйных дзеянняў у тэрміновым парадку - на працягу 1 рабочага дня з дня падачы дакументаў, неабходных для ажыццяўлення дзяржаўнай рэгістрацыі, пры ўмове, калі арганізацыя або індывідуальны прадпрымальнік звернуцца ў арганізацыю па дзяржаўнай рэгістрацыі да 16.00", - растлумачылі ў прэс-службе.-0-

Падпісвайцеся на нас у
Twitter
Топ-навіны
Свежыя навіны Беларусі