Сцяг Пятніца, 29 сакавіка 2024
Усе навіны
Усе навіны
Грамадства
14 мая 2021, 13:30

У Беларусі парламентарыяў прапануецца прыводзіць да прысягі на вернасць народу

14 мая, Мінск /Кар. БЕЛТА/. У Канстытуцыю прапануецца ўнесці палажэнне аб прынясенні парламентарыямі прысягі на вернасць народу, заявіў сёння падчас пасяджэння Канстытуцыйнай камісіі старшыня КС Пётр Міклашэвіч, перадае карэспандэнт БЕЛТА.

"Зыходзячы з агульнапрызнанай практыкі замацавання ў канстытуцыях замежных краін прынясення парламентарыямі прысягі перад народам, высокага статусу парламентарыя, прапануецца дапоўніць Канстытуцыю палажэннем аб прынясенні дэпутатамі Палаты прадстаўнікоў, членамі Савета Рэспублікі Нацыянальнага сходу Рэспублікі Беларусь прысягі на вернасць народу з выкладаннем тэксту прысягі", - сказаў Пётр Міклашэвіч.

Сёння праходзіць чацвёртае пасяджэнне Канстытуцыйнай камісіі. Разглядаюцца прапановы па змяненні канстытуцыйных палажэнняў аб функцыях і паўнамоцтвах парламента - Нацыянальнага сходу Рэспублікі Беларусь.

Першае пасяджэнне Канстытуцыйнай камісіі адбылося 31 сакавіка. Тады быў зацверджаны графік пасяджэнняў - яны будуць праходзіць двойчы ў месяц.-0-

Фота Аксаны Манчук

Падпісвайцеся на нас у
Twitter
Топ-навіны
Свежыя навіны Беларусі